У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла кніга Алеся Пашкевіча “І Я сказаў табе: “Жыві”! Дарогамі паэта Адама Свентаржэцкага”, якая апавядае пра дагэтуль невядомае імя ў гісторыі беларускай літаратуры. “І Я сказаў табе: “Жыві” — гэта нарыс і па сутнасці першая праца пра яркую і да нашых дзён невядомую асобу, літаратара, дзеяча […]
Навіны
Валерый Брусаў — папаўненне ў серыі “Паэты планеты”
У серыі “Паэты планеты”, якую цяпер выдае Раман Цымбераў, выйшла новае выданне — выбраныя вершы Валерыя Брусава. Пераклад з расейскай Георгія Ліхтаровіча. Валерый Брусаў (1873—1924) — расейскі паэт, які належаў да пакалення “старэйшых сімвалістаў”, “самы культурны пісьменнік на Русі” (паводле М. Горкага), творы якога да 1918 году вызначаюцца пэўнымі дэкадэнцкімі настроямі […]
Рэцэнзія на кнігу Алеся Пашкевіча “Цясляр волі”
На сайце з рэцэнзіямі і водгукамі на творы беларускай літаратуры bellit.store, з’явіўся тэкст Валера Гапеева з нагоды выхаду навінкі пісьменніка і літаратуразнаўцы Алеся Пашкевіча “Цясляр волі. Кніга пра Алеся Гаруна”. Падаем тэкст цалкам. Навошта сёння мы пішам? Які сэнс у нашым цяперашнім пісанні – тых, хто тут выкінуты цалкам з літпрацэсу […]
Выйшлі першыя 3 кнігі незвычайнай дзіцячай серыі
У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшлі першыя тры кнігі амбіцыйнай дзіцячай серыі “Чытаю сабе сам”, на якую збіралі сродкі гуртам праз краўдфандынгавую кампанію. “Кожны выпуск серыі складаецца з трох кніг розных узроўняў складанасці: чытаем па словах, па сказах, па абзацах. Аднак ад звыклых чытанак пасля буквара яны розняцца самастойнасцю твораў: гэта […]
У музеі Багдановіча пагавораць пра метафізіку Якуба Коласа
16 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе чарговая сустрэча, прысвечаная беларускай (і сусветнай) традыцыі і інтэлектуальнай літаратуры. Гэтым разам гаворка пойдзе пра Якуба Коласа і творчую беспрытульнасць. Якуб Колас у беларускім літаратурным свеце амаль ад пачатку сімвалізуе ўстойлівасць, угрунтаванасць, прагу ўкаранення. Ён відавочна звязаны са стыхіяй зямлі, а дарога ў […]
Выйшаў другі том “Энэіды” ў перакладзе Баршчэўскага
У выдавецтве Рамана Цымберава выйшаў другі том эпічнай паэмы Вергілія “Энэіда” ў перакладзе з лацінскай мовы Лявона Баршчэўскага. Кніга ўжо даступная для пакупкі як у Беларусі, так і за яе межамі. Заключныя шэсць кніг паэмы “Энэіда”, змешчаныя ў гэтым томе, з’яўляюцца ўзорам гераічнага эпасу: на першы план тут выходзяць сцэны […]
Алесь Пашкевіч напісаў пра жыццё і творчасць Алеся Гаруна
У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла кніга пісьменніка і літаратуразнаўцы Алеся Пашкевіча “Цясляр волі. Кніга пра Алеся Гаруна”, прысвечаная жыццю і творчасці класіка нацыянальнай літаратуры, аднаму з першых беларускіх рэвалюцыянераў і адраджэнцаў ХХ стагоддзя Аляксандру Прушынскаму. У грунтоўным навукова-папулярным выданні, якое багата праілюстраванае фотаматэрыяламі, ўпершыню ўдакладняюцца многія факты жыцця пісьменніка — […]
Новае выбранае Уладзіміра Дубоўкі ўжо ў продажы
У выдавецтве “Беларусь” выйшла навінка — зборнік выбраных вершаў культавага паэта 1920-х гадоў Уладзіміра Дубоўкі пад назвай “На Беларусь малюся”, аздобленая малюнкам Язэпа Драздовіча “Свірская гара” (1924). “Творы Уладзіміра Дубоўкі, якія ўвайшлі ў зборнік, вабяць хараством і дасканаласцю мастацкай формы, нечаканасцю вобразных асацыяцый, глыбіннай сувяззю з традыцыяй і здольнасцю да смелых […]
Берасцейскія аўтары з новымі творамі ў альманаху “Жырандоля”
Выйшаў з друку чарговы — сямнаццаты — нумар альманаха літаратараў Берасцейшчыны “Жырандоля” (2025). Ён прысвечаны 80-годдзю Перамогі над фашысцка-нямецкімі захопнікамі і знаёміць як з тэкстамі аўтараў-франтавікоў, так і з новымі публікацыямі берасцейскіх творцаў. Рубрыка “Паэзія” прадстаўлена вершамі Мікалая Аляксандрава, Аляксея Белага, Уладзіміра Глазава, Вольгі Грыдзюшка, Васіля Дэбіша, Генадзя Мішчука, Наталлі […]
Дзіцячае выдавецтва Koska запусціла сайт з электронкамі
Выдавецтва Koska, якое спецыялізуецца перадусім на выданні скандынаўскай літаратуры для дзяцей, запусціла сайт www.koskabooks.com, праз які можна купіць кнігі ў электронным выглядзе і чытаць дзеткам на планшэце, кампутары ці тэлефоне. У даробку выдавецтва 28 кніг, але атрымаць электронную версію можна 19-ці з іх. “Пакуль набыць можна не ўсе кнігі, але […]




