Выйшаў вераснёўскі нумар “Літаратурнай Беларусі”, які часткова прысвечаны памяці паэта і празаіка Міколы Купрэева. Таксама чытачы знойдуць у выпуску традыцыйныя рубрыкі: “Чытальня”, “Паэзія”, “Пераклады” і г.д. ЗМЕСТ: ПАМЯЦЬ: да 20-годдзя з дня смерці Міколы КУПРЭЕВА — нізка малавядомых вершаў паэта «Зямля і песні»УСПАМІНЫ: сяброўскія згадкі пра Міколу КУПРЭЕВА Святаслава КАЖАДУБА […]
Навіны
Праект пра культурную спадчыну названы ў гонар Адама Мальдзіса
З’явілася новая ініцыятыва, названая ў гонар славутага дзеяча культуры і навукоўца Адама Мальдзіса, які шукаў і вяртаў з забыцця страчаныя каштоўнасці і імёны Беларусі. Праект MALDZIS працягвае гэтую справу. Менавіта Аадам Мальдзіс у 1970-я апублічыў абставіны, пры якіх знікла галоўная святыня Беларусі — крыж Еўфрасінні Полацкай. Менавіта ён выявіў беларускія […]
Мультывершы для дзяцей ад Скурко і канала “Бэйбус”
YouTube-канал “Бэйбус” сумесна з Gutenberg Publisher і “Кніжным возам” пачаў выпускаць мультывершы паводле дзіцячай паэзіі Андрэя Скурко. На канале ўжо з’явіўся першы эпізод з меркаваных шаснаццаці. “Серыя мультвершаў Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»! Вас чакаюць гісторыі пра розныя жывыя машынкі і яго выпрабаванні. Усё будзе буксаваць і разлівацца, раскручвацца […]
Падполле, паэзія здзіўлення і верлібры — падкаст пра Танка
Дзясяты выпуск падкасту “Спіс на лета” ад парталу Wir.by, які робяць выкладчыца літаратура і перакладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч, прыcвечаны творчасці Максіма Танка. “Вершы Максіма Танка – паэзія дзіцячага здзіўлення і захаплення жыццём. Іронія і свабода, Дантэ і Майн Рыд, верлібры і хоку – гэты пісьменнік адчувае сябе […]
У музеі літаратуры сустрэча з нагоды 110-годдзя Таўлая
17 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе імпрэза прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння заходнебеларускага паэта Валянціна Таўлая пад назвай “Пакіну спадчыну тугі і веры…” На імпрэзе выступіць навуковы супрацоўнік Дома-музея Валянціна Таўлая (Лідскі гісторыка-мастацкі музей) Алесь Хітрун. Наведнікі пачуюць шмат цікавых фактаў з жыцця паэта 30-х гадоў. Жыццёвы […]
Выйшла кніга лаўрэата конкурсу да 100-годдзя Быкава
Лаўрэатам Літаратурнага конкурсу да 100-годдзя Васіля Быкава журы ў чэрвені назвала Платона Станкевіча, а прызам мусіла стаць выданне папяровай кнігі. І вось надоечы выйшаў з друку дэбютны зборнік прозы пераможцы конкурсу з назвай “Незваротнасць”. “Першая кніга маладога празаіка складаецца з невялікай гістарычнай аповесці і нізкі апавяданняў. Нягледзячы на ўласцівую амаль […]
Беларусы збіраюць подпісы за ўсталяванне помніка Сыракомлю
Неабыякавыя грамадзяне стварылі петыцыю, адрасаваную Наваградскаму райвыканкаму, з прапановай усталяваць у горадзе помнік Уладзіславу Сыракомлю, паведамляе “Суполка беларускіх пісьменнікаў”. Уладзіслаў Сыракомля (1823–1862, сапраўднае прозвішча Кандратовіч) — выдатны беларускі паэт, краязнавец, гісторык літаратуры і перакладчык. 15 верасня спаўняецца роўна 162 гады з дня смерці Уладзіслава Сыракомлі і менавіта з гэтай нагоды […]
Выдавецтва просіць яго падтрымаць, купіўшы кнігу
Выдавецтва “Тэхналогія” звярнулася праз свае сацсеткі да пакупнікоў і чытачоў з просьбай падтрымаць. Але ніякіх ахвяраванняў не чакае, проста заклікае купіць кнігі ў краме выдавецтва (у тым ліку анлайн). “Больш як за 30 гадоў працы мы ў вас амаль ніколі нічога не прасілі: рабілі сваю справу – то з усмешкай […]
Ігар Кулікоў рыхтуе кнігу вершаў Уістана Х’ю Одэна
Паэт і перакладчык Ігар Кулікоў расказаў у фэйсбуку, што амаль закончыў падрыхтоўку да выдання кнігу выбраных вершаў аднаго з найвялікшых паэтаў ХХ стагоддзя Уістана Х’ю Одэна (Wystan Hugh Auden). “Дарэчы, Одэна завярстаў і пакінуў недзе да НГ (Новага году — Bellit.info) адлежвацца. Але зьмест ужо мяняцца ня будзе. Наперакладаў выключна […]
Новае выданне класічнага рамана Васіля Быкава
Выдавецтва “Папуры” працягвае друкаваць анансаваныя раней кнігі. Гэтым разам у межах 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава перавыдалі раман “Мёртвым не баліць”. Аўтар вокладкі для новага выдання — дызайнер Анатоль Лазар. “Лёгкапараненаму малодшаму лейтэнанту Леаніду Васілевічу даручаюць даставіць у штаб трох палонных немцаў. Пасля жорсткіх баёў, якія перажылі байцы пад Кіраваградам, […]




