Серыя “Галерэя чалавечай думкі”, у якой выходзяць базавыя філасофскія творы ў перакладзе на беларускую мову, папоўнілася кнігай Фрыдрыха Ніцшэ “Ecce homo. Як робяцца самім сабою”. Навінка надрукавана ў выдавецтве “Энцыклапедыкс”. У сваёй кнізе “Ecce homo”, што можна перакласці з лаціны як “Вось ён, чалавек” (словы, нібыта прамоўленыя Понтыем Пілатам пра […]
Навіны
Анталогія сучаснай драматургіі адкрывае серыю памяці Стрэльнікава
У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла з друку анталогія сучаснай беларускай драматургіі “Внутри слов” (Унутры слоў). Кніга запачаткоўвае серыю “Стрэлы цішыні”, прысвечаную памяці вядомага дзеяча беларускай культуры і ў прыватнасці тэатру Аляксея Стрэльнікава, які трагічна загінуў два гады таму. У зборнік увайшлі п’есы сучасных беларускіх драматургаў Алёны Іванюшанка, Канстанціна Сцешыка, Марыі […]
Абвяшчаем конкурс рукапісаў. Прыз — выданне кнігі
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі. Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная. Як паўдзельнічаць? Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: bellit.info@gmail.com з […]
Адам Глобус выдаў кнігу “Пераказкі”
Пісьменнік і мастак Адам Глобус выдаў кнігу з назвай “Пераказкі”. Кніга выйшла ў выдавецтве “Энцыклапедыкс”. “Ёсць казкі, прыказкі, прымаўкі, а цяпер ёсць і пераказкі… У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшла мая новая кніга сціплым накладам і ў сціплым аздабленні, якое мне дапамог зрабіць брат Міраслаў. Вось вам і першы чытач “Пераказак”…” — падзяліўся […]
Размова пра габрэйскую літаратуру і Тэадора Герцля — у Мінску
7 лютага ў Музеі гісторыі і культуры габрэеў (вул. Харужай, 28) пройдзе сустрэча з перакладчыкам нямецкай і габрэйскай літаратуры Ігарам Крэбсам, прысвечаная выданню кнігі Тэадора Герцля “Старая новая зямля”. Пачатак у 19:00.
110 гадоў з нараджэння Аркадзя Куляшова
6 лютага адзначаецца 110 гадоў з наражэння Аркадзя Куляшова, аўтара верша “Бывай”, які зробіцца класічнай беларускай песняй “Алеся”, дзякуючы таленту “Песняроў”. З гэтай нагоды “Літаратурны музей Петруся Броўкі” (вул. К. Маркса, 30) запрашае на мерапрыемства, прысвечанае паэту 8 лютага ў 18:00. Апроч таго, прапануем паглядзець (ці пераглядзець) лекцыю паэта і […]
Дадрукавалі кнігу “Як нацыя вучылася спяваць”
Выйшаў з друку другі наклад кнігі “Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча”. Пра выданне манаграфіі пра асобу Антона Грыневіча — збіральніка фальклору, кампазітара, педагога і выдаўца, Bellit.info паведамляў раней. Першы наклад хутка разышоўся, але цяпер з’явілася дадатковая магчымасць прыдбаць кнігу. Выданне змяшчае падрабязную біяграфію навукоўца, тут жа […]
Попел, які грукаецца ў сэрца
Пра альбом пахаванняў беларусаў у свеце “Кніга могілак”, які толькі што выйшаў у выдавецтве фонда “Камунікат”, піша крытык Вера Бейка. Часам натхненне і захапленне прыходзяць да чытача з тых старонак, ад якіх не чакаеш ані першага, ані другога. Прыкладам, ці абацяе нам нешта такое тэкст пра могілкі і пахаванні? Далібог, […]
Чаму Алеся Адамовіча не ведаюць і што з гэтым рабіць — інтэрв’ю
26 студзеня — 30 гадавіна з дня смерці Алеся Адамовіча. З гэтай нагоды ініцыятыва “Прыпынак Адамовіча” запусціла кампанію па зборы ўспамінаў пра самога пісьменніка і пра тое, як ягоныя творы паўплывалі на жыццё людзей. Пра тое, кім ёсць для беларусаў Алесь Адамовіч і чаму паўстала такая ініцыятыва, радыё Ўнэт паразмаўляла […]
Свежы нумар “Літаратурнай Беларусі”
Выйшаў студзеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У першым нумары 2024 году выданне, як звычайна, друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, новыя вершы і новую беларускую прозу. У нумары: ЭСЭ: роздум Алеся ГІБОК-ГІБКОЎСКАГА «У пошуках радасці…»ЮБІЛЕІ: артыкулы Алы ПЕТРУШКЕВІЧ «Песні выгнання Тодара ЛЕБЯДЫ» і Ціхана ЧАРНЯКЕВІЧА «Талент і мужнасць крытыка» […]




