23 красавіка 2026 году спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка і мовазнаўцы Змітрака Бядулі. З гэтай нагоды пройдзе шэраг мерапрыемстваў, у якіх змогуць узяць удзел усе ахвочыя.
23 красавіка
12:00 — Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх аддаць даніну памяці і павагі пісьменніку падчас цырымоніі ўскладання кветак да надмагільнага помніка Змітрака Бядулі на Усходніх могілках (метро “Барысаўскі тракт”).
15:00 — У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва пройдзе мерапрыемства, спалучанае з адкрыццём літаратурна-дакументальнай выставы з фондаў БДАМЛМ “Яго багаты плён…”, прысвечанай жыццю і дзейнасці Змітрака Бядулі.

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік, 1886—1941) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія заклалі падмурак беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Яскравы талент і мастацкая сіла пісьменніка дазволілі яму зірнуць праз прызму старазапаветных паданняў на звычайнае, будзёнае беларускае жыццё-быццё, і гэты погляд набыў у айчыннай літаратуры адметную філасофскую вышыню, засведчыў незвычайнасць і прыўзнятасць бядулінскага стылю.
23 красавіка, 15:00
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
вул. Кірылы і Мяфодзія, 4 (Менск)
Архіў-музей захоўвае вялікую колькасць дакументаў, якія адлюстроўваюць жыццё і дзейнасць Змітрака Бядулі. У асабістых фондах Цішкі Гартнага, Паўліны Мядзёлкі, Міхася Лынькова, Сяргея Грахоўскага, Алеся Адамовіча, Уладзіміра Калесніка, Анатоля Багатырова, Аляксея Каўкі і інш., а таксама ў фондах грамадскіх арганізацый, дзяржаўных устаноў, тэатраў, кінастудый, выдавецтваў і рэдакцый прысутнічаюць самыя разнастайныя дакументы, звязаныя з асабістым і творчым жыццём пісьменніка. Самыя цікавыя і асабліва каштоўныя з іх будуць уласна будуць прадстаўленыя на юбілейнай выставе “Яго багаты плён…”
На адкрыццё выставы запрошаны сын Змітрака Бядулі — Яфім Самуілавіч Плаўнік, а таксама даследчыкі, музеязнаўцы, паэты і пісьменнікі.
24 красавіка
(“Беларуская хатка”, Менск, вул.Рабкораўская, 19)
12:00 — Адкрыццё мастацкай экспазіцыі “Да 140-годдзя Змітрака Бядулі” са збору Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў філіяле “Беларуская хатка”
12:30 (рэгістрацыя ўдзельнікаў з 11.45) — Дыялогавая пляцоўка «Змітрок Бядуля: “пісьменнік з душой чулай і паэтычнай…”» да 140-годдзя Змітрака Бядулі з удзелам прадстаўнікоў навуковай, пісьменніцкай і грамадскай супольнасцяў.






