Хадановіч прачытае аўтарскі курс пра паэзію

Ініцыятыва “Годна” абвесціла запуску аўтарскага курсу Андрэя Хадановіча пра беларускую паэзію як частку сусветнай лірыкі — і пра сусветную культуру ў беларускай паэзіі. Назва цыклу лекцый-занятаў “Таварыства жывых паэтаў і паэтак”.

Агулам курс складаецца з 10 анлайн сустрэчаў з наступнымі тэмамі:

  • Як сплятаўся “Вянок”? Максім Багдановіч і папярэднікі: Шарль Бадлер, Поль Верлен ды іншыя
  • “Курганы шмат чаго нам гавораць”: Янка Купала і Уільям Батлер Ейтс
  • Фантомныя болі двух Міцкевічаў: паэмы “Пан Тадэвуш” і “Новая зямля”
  • Нерасстраляныя паэмы: беларускае і габрэйскае
  • Аркадзь Куляшоў — містыфікатар: таемная гісторыя верша “Бывай” (і песні “Алеся”)
  • “Амплітуда смеласці”: Максім Танк, Рыгор Барадулін, Міхась Стральцоў
  • “Каардынаты быцця”: паэтычныя адкрыцці Алеся Разанава
  • Беларусь – нацыя паэтак? Жаночая лірыка ад Бандарынай да Бандурынай
  • Паэты і фронтмэны: беларускія вершы, музыка і сцэна
  • “На беразе Волі”: беларуская паэзія 20-х

Пачатак курсу 13 траўня. Кошт удзелу — 59 еўра.

Калі вы хочаце лепш разумець беларускую паэзію, бачыць за вершамі кантэксты, сувязі, уплывы і схаваныя гісторыі — далучайцеся.

Даведацца падрабязнасці пра курс і запісацца можна па спасылцы Lepsh.school.

Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, аўтар дзясяткаў кніг паэзіі і перакладаў, лаўрэат прэмій Наталлі Арсенневай, Карласа Шэрмана і “Кніга года”, стваральнік і мадэратар “Перакладчыцкай Майстэрні”, выкладчык у ЕГУ і Школе маладога пісьменніка, аўтар лекцый на YouTube-канале CHADANOVIČ.