Стартаваў новы сезон Прэміі Адамовіча

Беларускі ПЭН распачаў прыём заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, апублікаваныя ў 2025 годзе. Для прэміі важна чалавечая годнасць, свабода думкі і творчасці ў самых складаных умовах.

На прэмію можна намінаваць творы, якія дакументуюць рэчаіснасць, збіраюць праўдзівыя сведчанні пра сацыяльна-палітычнае жыццё і асвятляюць актуальныя для чалавечай супольнасці праблемы, гаворка перадусім пра публіцыстыку ў самым шырокім сэнсе гэтага слова.

Можна намінаваць:
– кнігі
– артыкулы ў медыя
– падкасты
– кіна- і відэапраекты

Заяўкі прымаюцца да 20 красавіка 2026 года (23:59 беларускага часу). Для падачы трэба запоўніць гугл-форму. У выпадку тэхнічных праблем матэрыялы можна дасылаць на электронны адрас aj@penbelarus.org з тэмай ліста “Прэмія Адамовіча 2026 / імя і прозвішча аўтара/аўтаркі/аўтараў, назва твора”.

Больш падрабязна пра ўмовы прэміі можна чытаць на сайце арганізатара.