Tag: дзіцячая літаратура

Новая дзіцячая кніга ад Маляваныча

Выйшла новая кніга для дзяцей аўтарства Аляксандра Ждановіча (Маляваныча). Назва навінкі, што пабачыла свет у выдавецтве Slowianka, — “Наадваротны хлопчык“. “Наадваротны Хлопчык” — гэта незвычайная гісторыя пра гарэзлівага хлопчыка, які разам з татам і мамай намаляваны на аркушы паперы. Але хлопчык быў намаляваны дагары нагамі і таму ніяк не мог уседзець […]

Упершыню па-беларуску — казка Карла Калодзі пра ружовае малпянятка

Выдавецтва“Тэхналогія” выпусціла з друку казку Карла Калодзі “Піпі, або Ружовае малпянятка”. Пераклад класічнай італьянскай гісторыі здзейсніла Аксана Данільчык, а за мастацкае афармленне адказвалі майстарка калажоў Маша Мароз і дызайнерка Наста Капульцэвіч. “Піпі, або Ружовае малпянятка” апавядае кранальную і павучальную гісторыю пра маленькае, крыху гарэзлівае, але вельмі добрае малпянятка Піпі, якое […]

Зімовую гісторыю пра цуды пераклалі з французскай

У выдавецтве “Папуры” выйшла калядная дзіцячая кніга Сібілы Дэлакруа “Снежны сон”. Пераклад з французскай здзейсніла Кацярына Маціеўская. “Снежны сон” — гэта ілюстраваная зімовая гісторыя для дзяцей ад 3 гадоў пра цуды, якія здараюцца, калі ў іх верыш. “Напярэдадні Калядаў маленькая Люсі і яе брат Уліс сумуюць: за акном — ніводнага […]

Аня Гату: “Дзецям патрэбныя не толькі кнігі-вокны, але і кнігі-люстэркі”

Аня Гату — старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў, аўтарка кніг для дзяцей, а ў мінулым —спартовая журналістка. На семінары, прысвечаным дзіцячай літаратуры, які прайшоў у Вільні ў лістападзе, яна расказала пра ўласны пісьменніцкі шлях і пра глабальныя выклікі перад шведскай дзіцячай літаратурай. Пра сустрэчу з Аняй Гату, якую мадэравала перакладчыца і […]

Выйшаў зборнік вершаў для дзяцей ад Юліі Верамей

У выдавецтве “Янушкевіч” пабачыў свет зборнік Юліі Верамей “Снежная фея”. Выдаўцы перакананыя, што кніга з дзіцячымі вершамі можа стаць выдатным падарункам напярэдадні святаў. “Снежная фея” — гэта ўтульнае падарожжа ў зімовы свет, дзе жывуць сяброўства, дабрыня і цуды. Юлія Верамей — паэтка, перакладчыца і апантаная даследчыца дзіцячага свету. Скончыла Мінскі […]

Адкрыты перадзаказ дзіцячай навінкі пра Каляды

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад новай кнігі для дзяцей ад пісьменніцы Наталкі Харытанюк і мастачкі Волі Кузьміч. Гэтым разам гісторыя з назвай “Каляды 1992” пачынаецца з таго, як чацвёра беларускіх дзетак знойдуць на гарышчы фотаздымкі калядоўшчыкаў. Героі новай кнігі вядомыя чытачам з “Казак Старога Адамкова”, папярэдняй працы творчага дуэта. “Новая […]

Кніжка для дзяцей, якую можна чытаць у вадзе

У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла адмысловая кніга для самых маленькіх “Бобрык, які любіць ваду” — кніжка-цацка, з якой можна купацца. Верш напісаў Андрэй Скурко, а прыдумала гісторыю і праілюстравала Дарына Харытончык. “Бобрык, які любіць ваду” — кароткая мілая гісторыя пра зубастага бобрыка і яго сяброў бусліка і выдру, якія бавяцца […]

Дзяржава адмовіла ў падтрымцы часопісу “Вясёлка”

Дзяржаўнага фінансавання на наступны год пазбаўлены дзіцячы часопіс “Вясёлка”, які выдаецца з 1957 году. На сёння гэта ў краіне фактычна адзінае беларускамоўнае дзіцячае выданне для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, піша “Еўрарадыё”. Спіс выданняў, якія атрымаюць дзяржпадтрымку, зацверджаны пастановай Савета міністраў № 685 ад 28 лістапада 2025 году. У пераліку згадваецца 21 […]

Стыян Холе: “Дзеці ведаюць, што свет — не заўсёды бяспечнае месца”

У лістападзе ў Вільні адбыўся міжнародны семінар, прысвечаны дзіцячай літаратуры. Адным з выступоўцаў быў Стыян Холе — нарвежскі ілюстратар, графічны дызайнер і аўтар кніг для дзяцей. Размову са Стыянам мадэравала перакладчыца і выдаўніца Надзея Кандрусевіч. Заснаванае Надзеяй у 2018 годзе выдавецтва “Koska” спецыялізуецца на выданні скандынаўскай дзіцячай літаратуры па-беларуску.  Уражаннямі ад […]

Выйшла новая дзіцячая кніга ад Надзеі Ясмінскай

У выдавецтве “Папуры” выйшла новая кніга Надзеі Ясмінскай “Матулін дзень” з ілюстрацыямі Таццяны Багданавай. Да канца тыдня навінка мае з’явіцца ў фізічных і анлайн-крамах Беларусі, а праз тыдзень яе можна будзе замовіць па ўсім свеце. “Трайняты Янік, Яся і Ягорка ведаюць, што заўтра — матуліна свята. Ім споўнілася пяць, а […]