У выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга паэзіі ўкраінскага аўтара і ваяра Максыма “Далі” Крыўцова “Крык на тэрыконе” ў перакладзе на беларускую мову. Перастварыла вершы перакладчыца Воля Франко. Максым “Далі” Крыўцоў — адзін з галоўных галасоў сучаснай украінскай паэзіі, ён загінуў на фронце ў студзені 2024 году, абараняючы родную Украіну. Ілюстрацыю […]
Tag: навінкі
Пяты выпуск альманаха ЕГУ “CTRL+S” прэзентуюць у Вільні
Выйшаў пяты выпуск альманаха Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта “CTRL+S”, прысвечанага культурнай спадчыне. Тэма сёлетняга выдання — “Пачатак спадчыны”. 5-годдзе альманаха ўсіх ахвочых запрашаюць адзначыць 6 сакавіка ў Віленскім беларускім музеі. “Мы паспрабавалі ўхапіць феномен? як старое і мала патрэбнае становіцца каштоўным, хто запускае гэты працэс і, галоўнае — чаму?” — каротка […]
Выходзіць новая кніга Тоні Лашдэн — перадзаказ
Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад новай кнігі прозы Тоні Лашдэн “На углу Незалежнасці”. Кнігу складаюць апавяданні, героі якіх — вашыя суседзі. Ці былыя суседзі. Нехта адседзеў, нехта эміграваў, нехта на дзяржслужбе. Але з імі адбываюцца невытлумачальныя рэчы — ці наадварот, зусім звычайныя, ды вось толькі сама рэальнасць тлумачэнню паддаецца з […]
Выйшла кніга Міколы Захаранкі — лаўрэата прэміі Стральцова
У выдавецтве “Дыграф”, нядаўна заснаваным заўчасна спачылым Раманам Цымберавым, выйшла кніга Міколы Захаранкі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова. Выданне выбраных твораў пад назвай “На тым краі зямлі”, якое і ёсць ўласна ўзнагародай пісьменніку, змяшчае паэзію, прозу і публіцыстыку. Журы прэміі прысудзіла ўзнагароду Міколу Захаранку “За творчае ўвасабленне і захаванне […]
Фотарэпартаж з паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце”
13—15 лютага ў Варшаве прайшоў вялікі літаратурны форум — Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. На фэст з’ехаліся выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія дзяліліся плёнам сваёй працы за мінулы год. Глядзіце вялікі фотарэпартаж з падзеі ад Дар’і Роскач.
Спадчына Ахроменкі, свежы раман Адама — новыя кнігі “Камуніката”
Фонд Kamunikat.org анансаваў выхад чарговых кніг. Першая з іх гэта зборнік прозы заўчасна памерлага Уладзіслава Ахроменкі — пісьменніка звязанага з Менскам, Чарнігавам а таксама з Беластокам. «Нясвіжская крыза, альбо вернуты рай» — гэта зборнік прозы Уладзіслава Ахроменкі вельмі розных жанраў і накірункаў. Чытач знойдзе тут яго славутую «Тэорыю змовы» — […]
Выйшла выбранае Насты Кудасавай у серыі “Паэты планеты”
Выдавецтва “Камунікат” выпусціла ў серыі “Паэты планеты” кнігу выбранага Насты Кудасавай “Лірыка”. У зборнік увайшло 100 вершаў — ад тэкстаў 2001 году да найноўшых твораў. Прэзентацыя новага выдання адбудзецца 15 лютага на паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце”. Наста Кудасава — адна з найвядомейшых паэтак сучаснай беларускай літаратуры. Яе творчасць спалучае вернасць класічнай форме […]
Строцаў напісаў кнігу прозы пра Менск— перадзаказ
Выдавецтва “Мяне няма” анансавала выхад кнігі мінімалістычнай, замяшанай на рытмах і паўторах, прозы паэта Дзмітрыя Строцава з назвай “Как выглядит смерть”. Па сутнасці, гэта аўтабіяграфічная паэма ў прозе пра “міфічны Менск”. Як расказваюць пра навінку ў выдавецтве, “Как выглядит смерть” гэта эмацыйна насычаны тэкст пра Менск вачыма савецкага хлопчыка — […]
14 лютага — прэзентацыя новай кнігі Валянціны Аксак
14 лютага ў Варшаве падчас Міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова пройдзе прэзентацыя новага паэтычнага зборніка Валянціны Аксак “Вячэра з чужым каханкам” (выдавецтва “Камунікат”). “Новая кніга Валянціны Аксак у кагосьці з чытачоў выкліча жаданне падкінуць паленца ў вогнішча пад аўтаркаю. Або звярнуцца да славутага полацкага ката Бальтазара, […]
У новым выдавецтве выйшаў зборнік Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
У новым беларускім выдавецтве “Дыграф” выйшла новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава з назвай “Каляндар на імгненне”. Кнігу ўжо можна набыць у Менску, а таксама замовіць з дастаўкай у Варшаву і Вільню. Як гаворыцца ў анатацыі, адметнасць зборніка — спалучэнне канкрэтнай “каляндарнай” вобразнасці і своеасаблівай пазачасавасці зместу, у якім на першым […]




