Tag: навінкі

У Варшаве адкрываецца кнігарня “Камунікату”

У Цэнтры Беларускай Салідарнасці з’яўляецца новая прастора беларускай кнігі — кнігарня, створаная ў партнёрстве з Фондам “Камунікат”, адным з ключавых незалежных выдавецкіх і культурных праектаў, якія займаюцца захаваннем і распаўсюдам беларускай літаратуры. Адкрыццё кнігарні пройдзе 29 красавіка ў 17:30. Гасцямі мерапрыемства будуць пісьменнік Уладзімір Арлоў, заснавальнік Фонду “Камунікат” Яраслаў Іванюк, […]

Выйшла кніга, што расказвае пра мастацтва праз катоў

Мастачка Юлія Стратовіч выпусціла беларускую версію ўласнай кнігі “Cat Art Story. Ад першабытнага мастацтва да сімвалізму”, якая дапамагае дзецям і дарослым у лёгкай, гульнявой форме пазнаёміцца з вядомымі творамі сусветнага мастацтва, піша “Рэформ”. Гэта двухмоўная кніга для дзяцей 5–12 гадоў. На кожнай старонцы чытачы знойдуць апісанні па-ангельску і па-беларуску, а […]

Пацюпа апрацаваў народныя казкі для дзяцей

У выдавецтве Нацыянальнай Акадэміі Навук пабачыла свет кніга “Ішоў Бай па сцяне…: беларускія народныя казкі ў літаратурнай апрацоўцы Юрыя Пацюпы”, паведамляе De facto. Беларуская навука. Зборнік казак пра жывёл, птушак і чароўных істот. Казкі для новага выдання былі падрыхтаваныя на аснове фальклёрнага матэрыялу з фондаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы […]

Аляксандр Лукашук выдаў кнігу з “радкамі і рыфмамі розных гадоў”

Выдавецтва Фонда “Камунікат” выпусціла з друку новую кнігу Аляксандра Лукашука з назваю “Незавершанасьць. Тонкая кніга”. Навінку найбліжэйшым часам можна пагартаць і купіць на Кніжным кірмашы ў Беластоку з 17 па 19 красавіка. Згодна з апісаннем, кніга змяшчае “радкі і рыфмы розных гадоў, але аднаго жыцця, з якога выдалена ўсё, апроч слоў”. Аўтар, […]

Новае выданне “Імёнаў Свабоды” Арлова — на кірмашы ў Беластоку

Свет пабачыла ўжо шостае, дапрацаванае выданне культавай кнігі вядомага пісьменніка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова “Імёны Свабоды”. Кнігу найбліжэйшым часам можна пабачыць і купіць на Кніжным кірмашы ў Беластоку з 17 па 19 красавіка. У кнігу ўвайшло 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасць беларускай зямлі. Гэта — своеасаблівая аўтарская […]

Фрагмент дэбютнага рамана Яны Гульцяевай — чытаць

Дэбютны раман Яны Гульцяевай “Linea lateralis”, навінку ад выдавецкай ініцыятывы “Сурма”, цяпер можна не толькі купіць на сайце Kamunikat.shop, але перад набыццём кожны можа азнаёміцца з фрагментам твора. Анатацыя: «Хвароба перадаецца праз мову адмаўлення: яна пераходзіць у наступнае пакаленне праз сакрэты, абвінавачванні і хлусню», — такую думку пачула б Міра Ждановіч на сустрэчы ДДА […]

Апавяданні Някляева выходзяць кнігамі на польскай і беларускай мовах

Выдавецтва Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку анансавала выхад навінкі аўтарства Уладзіміра Някляева — зборніка апавяданняў “Святая крыніца”. Выданне прымеркавана да 80-годдзя пісьменніка. Кніга будзе даступная ўжо 17 красавіка на Кніжным кірмашы ў Беластоку ў двух варыянтах: на беларускай і на польскай мовах. Кожнае апавяданне ў гэтым зборніку — гэта асобная гісторыя, але […]

15 красавіка прэзентуюць кнігу “НяВершы” Нікі Беляўцовай

Выйшла з друку кніга паэзіі Нікі Беляўцовай з назвай “НяВершы”. Прэзентацыя навінкі і сустрэча з аўтаркай адбудзецца 15 красавіка ў прасторы “ЭХО” ў Менску. У зборнік “НяВершы” ўвайшлі тэксты апошніх гадоў маладой паэткі, як яна апісвае іх сама — “вершы пра нас з вамі і для нас з вамі”. Наведнікаў сустрэчы […]

Дэбютны раман Яны Гульцяевай — новая кніга выдавецтва “Сурма”

У выдавецкай ініцыятывы “Сурма” — навінка: дэбютны раман Яны Гульцяевай “Linea lateralis”. Кніга выйшла ў межах супрацы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў з выдавецтвам Kamunikat. У 2024 годзе аўтарка была адзначаная дадатковым прызам Літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”, прымеркаванага да 100-годдзя Васіля Быкава. Рукапіс быў дапрацаваны, прайшоў прафесійную рэдактуру і нарэшце з’яўляецца друкам. […]

Пабачыў свет новы зборнік вершаў Людмілы Сільновай

Пасля доўгага перапынку ў канцы 2025 году пабачыў свет новы паэтычны зборнік паэткі Людмілы Сільновай з назвай “На празрыстай мове радзімы”. Кніга стала вялікай творчай справаздачай аўтаркі за значны перыяд і ўключае паэзію розных гадоў і жанраў: класічныя вершы, верлібры, паэмы, кароткія аўтарскія формы і пераклады Любові Турбіной і Разіля […]