Tag: Падляшша

Выйшла новая кніга паэткі з Падляшша Жэні Мартынюк

У канцы 2025 году ў выдавецтве Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку пабачыла свет новая кніга Жэні Мартынюк “Князева Гара”, у якой і ў вершах, і ў прозе пераплятаецца асабістая памяць з гісторыяй месца. Жэня Мартынюк нарадзілася і вырасла ў вёсцы Зубава каля Бельска (Падляшша), што стала для яе крыніцай унутранага […]

Ганна Кандрацюк: Без любові нічога не створыш

Ганна Кандрацюк-Свярубская, беларуская пісьменніца, якая нарадзілася на Падляшшы, жыве ў Беластоку і працуе ў тыднёвіку “Ніва”, прэзентавала кнігу “Проста з любові” на Міжнародным фестывалі “Вершы на асфальце”. Радыё “Рацыя” пагутарыла са спадарыняй Ганнай падчас фэсту. РР: Вы нарадзіліся ў вёсцы Катлоўка на Падляшшы. Як Вашае паходжанне паўплывала на выбар прафесіі і тэмы, […]

Пачаўся збор сродкаў на кнігу “Могілкі беларусаў Падляшша”

Даследчыца, магістарка ў галіне аховы культурнай спадчыны Вольга Сямашка цягам некалькіх гадоў працуе над кнігай “Могілкі беларускаў Падляшша”, якая раскрывае могілкі як прастору памяці, ідэнтычнасці і сустрэчы пакаленняў. Кніга цяпер на стадыі рэдагавання, але патрэбныя грошы на вёрстку і друк. Таму Вольга Сямашка запусціла краўдфандынгавую кампанію на пляцоўцы Zrzutka.pl, да […]

Па-беларуску выйдзе найлепшы нон-фікшн 2024 году пра Падляшша

Фонд “Камунікат” дамовіўся з Wydawnictwo Czarne аб праве на выданне па-беларуску кнігі Анэты Прымакі-Онішк “Камяні павінны былі паляцець. Сцёртае мінулае Падляшша” (Aneta Prymaka-Oniszk “Kamienie musiały polecieć. Wymazywana przeszłość Podlasia”). Над перакладам працуе Наталля Русецкая, беларуская версія мае выйсці ў першай палове 2026 году. Кніга ў 2024 годзе атрымала прэстыжную польскую прэмію Grand Press (выбар Чытачоў) як найлепшы літаратурны рэпартаж […]

Міра Лукша атрымала званне “Заслужанай для горада”

Пісьменніца, журналістка і перакладчыца з Падляшша Міра Лукша атрымала Ганаровую адзнаку прэзідэнта горада Беластока “Urbi Meritus — Заслужаны для горада”. Прэзідэнт Тадэвуш Трускаляскі падчас суботняй урачыстасці, арганізаванай у межах Дзён горада, уручыў медалі тым асобам, якія асаблівым чынам спрычыніліся да развіцця і прамоцыі Беластока, паведамляе “Рацыя”. Адзнакай і медалём ганаруюцца — творцы, […]

Беларусы сярод стыпендыятаў прэзідэнта Беластока

У спіс 30 стыпендыятаў прэзідэнта горада Беластока (Польшча) у галіне мастацкай творчасці трапілі беларусы — прадстаўнікі беларускай меншасці Падляшша і дыяспары, пра гэта расказалі на старонцы Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку. Такім чынам, на ўзбагачэнне літаратурнай і інтэлектуальнай прасторы ў 2025 годзе будуць працаваць: аўтарка кніг “Бежанства 1915 года: забытыя […]

Выйшла кніга пра рэпатрыяцыю беларусаў з Падляшша

Праграмная Рада тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва” выдала новую кнігу ў сваёй бібліятэчцы. Гэта аповед журналіста і літаратара Сяргея Чыгрына пра рэпатрыяцыю беларусаў Беласточчыны ў 1944-1948 гадах. “У кнізе шмат успамінаў тых беларусаў і іх нашчадкаў, якіх з Беласточчыны перасялілі ў савецкую Беларусь”, — піша ў Facebook Яраслаў Іванюк. Па пытаннях […]