Выдавецтва “Мяне няма” анансавала выхад кнігі мінімалістычнай, замяшанай на рытмах і паўторах, прозы паэта Дзмітрыя Строцава з назвай “Как выглядит смерть”. Па сутнасці, гэта аўтабіяграфічная паэма ў прозе пра “міфічны Менск”. Як расказваюць пра навінку ў выдавецтве, “Как выглядит смерть” гэта эмацыйна насычаны тэкст пра Менск вачыма савецкага хлопчыка — […]
Tag: паэзія
14 лютага — прэзентацыя новай кнігі Валянціны Аксак
14 лютага ў Варшаве падчас Міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова пройдзе прэзентацыя новага паэтычнага зборніка Валянціны Аксак “Вячэра з чужым каханкам” (выдавецтва “Камунікат”). “Новая кніга Валянціны Аксак у кагосьці з чытачоў выкліча жаданне падкінуць паленца ў вогнішча пад аўтаркаю. Або звярнуцца да славутага полацкага ката Бальтазара, […]
Выходзіць пераклад з нямецкай паэзіі Анны Мендлік
На Міжнародным паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова, які пройдзе ў Варшаве, 15 лютага выдавецтва Skaryna Press прадставіць зборнік вершаў сучаснай нямецкай паэткі Анны Юліян Мендлік. Для зборніка выбраныя вершы з ейных трох кніг: “Між траскатлівых кропак“, “Дваістыя выявы“ і “Плэйбокс Пандоры“, — пераклаў Ігар Крэбс, падзяліліся навіной у выдавецтве. […]
У новым выдавецтве выйшаў зборнік Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
У новым беларускім выдавецтве “Дыграф” выйшла новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава з назвай “Каляндар на імгненне”. Кнігу ўжо можна набыць у Менску, а таксама замовіць з дастаўкай у Варшаву і Вільню. Як гаворыцца ў анатацыі, адметнасць зборніка — спалучэнне канкрэтнай “каляндарнай” вобразнасці і своеасаблівай пазачасавасці зместу, у якім на першым […]
Што ў новым выпуску альманаха “Апостраф”?
Фонд “Камунікат” у супрацы з Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў выдаў пяты нумар літаратурнага альманаха “Апостраф”. У новым выпуску чытачоў чакае паэзія Дануты Бічэль і Уладзіміра Някляева, проза Сяргея Календы і Валера Гапеева, пераклады, эсэ, крытыка і многае іншае. Прапануем азнаёміцца з поўным зместам выпуску: Проза Сцяпан Лаўшук. Элегічная рапсодыя. Размаіты пралог і такі ж эпілог да рамана “Дыяна, альбо […]
Прыём заявак на літаратурны конкурс “Экслібрыс” імя Цёткі
Традыцыйны літаратурны конкурс “Экслібрыс”, які арганізоўвае Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, распачынае новы сезон і сёлета абірае патронкай Алаізу Пашкевіч (Цётку) — пісьменніцу, грамадскую дзяячку, публіцыстку, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры. Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня яе нараджэння. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца непублікаваныя тэксты ў наступных жанрах:✔️ проза✔️ […]
Зміцер Вішнёў напісаў новую кнігу вершаў
У нямецкім выдавецтве Elif Verlag у траўні 2026 году мае выйсці двухмоўная кніга паэзіі Змітра Вішнёва “Непадпарадкаванае / Ununtergeordnetes”. У зборнік увойдуць вершы, напісаныя паэтам у 2022—2023 гадах на эміграцыі. “У першую чаргу хачу падзякаваць перакладчыцы Ніне Велер (Nina Weller) і рэдактарцы Ірыне Герасімовіч — без іх не было б гэтай кнігі. Таксама […]
Новы сезон прэміі за найлепшую паэтычную кнігу
Распачынаецца новы сезон Прэміі Арсенневай, якой штогод адзначаецца найлепшая паэтычная кніга. Арганізатары прэміі абвесцілі прыём заявак і запрашаюць да ўдзелу аўтараў і аўтарак паэтычных кніг, выдадзеных у 2025 годзе. Хто можа падаць заяўку?Права намінаваць кнігу маюць самі аўтары/аўтаркі, выдавецтвы, сябры журы, сябры аргкамітэта, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ. Умовы конкурсу: […]
Ініцыятыва “Nadja” апублікавала зборнік айцоў сюррэалізму
Выдавецкая ініцыятыва “Nadja / Надзя” апублівакала па-беларуску калектыўны зборнік трох сцяганосцаў сюррэалізму — “Знізь хуткасць работы” Андрэ Брэтона, Рэнэ Шара, Поля Элюара. Над перакладам з французскай працавалі: Ліна Зо, Вера Бакстэр і Міхал Клімаў. Выданне праілюстраванае Стасяй Бянчук. “Зборнік з трыццаці вершаў быў цалкам складзены ўсяго за 5 дзён, з 25 […]
Стварылі сайт-архіў з перакладамі Васіля Сёмухі
У сеціве з’явілася адмысловая інтэрнэт-старонка, прысвечаная творчай спадчыне знакамітага беларускага перакладчыка Васіля Сёмухі (1936—2019) — Vasilsiomucha.com. Электронны архіў перакладаў даступны для бясплатнага некамерцыйнага спампоўвання і чытання. Васіль Сёмуха — адзін з найвялікшых перакладчыкаў у гісторыі беларускай літаратуры, тлумачаць аўтары праекту. Ён пераклаў на беларускую мову Біблію, творы Гётэ, Ніцшэ, Германа […]




