Tag: паэзія

Gutenberg выдаў 4 новыя кнігі ў перакладзе з польскай

Rzecz Książkowa Obojga Narodów (RKON) — выдавецкі праект Gutenberg Publisher і Цэнтру беларускай салідарнасці, які рэалізуецца дзякуючы падтрымцы Польшчы, і выпускае пераклады польскай літаратуры на беларускай мове. У межах праекту выйшла чатыры новыя кнігі: Чэслаў Мілаш, Рышард Капусціньскі, Баляслаў Прус і Ян Бжэхва. Зборнік вершаў “Чалавек шматпавярховы” лаўрэата Нобелеўскай прэміі […]

Вынік фестывалю ў Осла — кніга Гапеевай па-нарвежску

Па выніках Міжнароднага паэтычнага фестывалю ў Осла (Oslo Inter­nasjonale Poesi­festival), дзе сярод дзясятка гасцей былі беларускія літаратаркі, з’явілася кніга вершаў Вольгі Гапеевай у перакладзе на нарвежскую і ангельскую мовы.  Пераклад на нарвежскую здзейсніла паэтка і перакладчыца Марына Хобель (Marina Hobbel), на ангельскую — Эні Разэрфорд (Annie Rutherford) і Кім Мур […]

Лекцыі Ганны Севярынец пра нашы галоўныя тэксты (відэа)

Стартуе новы праект інтэрнэт-часопіса TAŬBIN, у якім пісьменніца і літаратуразнаўца чытае цыкл кароткіх лекцый пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”. У 15 невялікіх відэа Ганна Севярынец расказвае, якія тэксты паўплывалі на нас як на нацыю, зрабілі нас тымі, кім мы ёсць, […]

Школа маладога пісьменніка — падача заявак да 25 кастрычніка!

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў рады абвесціць новы набор у Школу маладога пісьменніка. Школа працуе з 2012 года як нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыкамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца аналізаваць творы папярэднікаў, пісаць свае тэксты, а таксама […]

Кнігу вершаў Уладзіміра Арлова надрукавалі лацінкай

Цэнтр беларускай культуры разам з фондам “Камунікат” перавыдалі кнігу вершаў Уладзіміра Арлова лацінкай. Навінка мае назву “Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi” (“Свецяцца вокны ды нікога за імі”). Кіраўнік фонду Яраслаў Іванюк так пракаментаваў выхад навінкі Суполцы беларускіх пісьменнікаў: “Гэтая кніжка была ўжо раней выдадзена ў выдавецтве “Логвінаў”, але яна […]

5–6 кастрычніка ў Вільні пройдзе фестываль Pradmova

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova апошнія гады вымушана праводзіцца па-за межамі Беларусі і цягам восені завітвае ў розныя гарады свету, дзе жывуць беларусы. Сёлета першая Pradmova пройдзе ў Вільні 5–6 кастрычніка. Адрас правядзення фестывалю ў літоўскай сталіцы: Тeatras “Vilniaus klasika”, Vytenio g. 6, VilniusЧас працы: 5 кастрычніка (субота) 10.00 – 21.30; […]

У Мінску — прэзентацыя кнігі вершаў Міхала Бараноўскага

27 верасня ў 18:30 у Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пройдзе прэзентацыя новай кнігі вершаў паэта, музыкі, папулярызатара творчасці Максіма Багдановіча Міхала Бараноўскага, якая называецца “Volumen.3”. Цягам імпрэзы разам з гасцямі вечарыны аўтар пройдзецца па старонках новай кнігі, паразважае пра паэзію агулам і спробы знайсці ў ёй сваё месца. Прагучаць старыя […]

Песні на зімовыя вершы паэтаў — краўдфандынг

На новай беларускай краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka.org з’явіўся праект з назвай “Гэй, ты братка, Новы годзе”, які прадугледжвае выданне кнігі з песнямі на навагоднія і зімовыя вершы беларускіх паэтаў. “Пад адной вокладкай мы сабралі навагоднія зімовыя вершы беларускіх паэтаў, а з-пад пяра Таццяны Грыневіч яны сталі песнямі, якія будуць ствараць штогод […]

Дэбютны паэтычны зборнік Марыны Хобель

Выдавецтва hochroth Minsk выпусціла з друку новую кнігу паэзіі — дэбютны зборнік Марыны Хобель (Marina Hobbel), беларускі, якая жыве ў Нарвегіі. Кніга мае назву “(не)магчымасць пісьма”. Марына Хобель дагэтуль была вядомая перадусім як перакладчыца з беларускай, украінскай і расійскай на нарвежскую мову. Зусім нядаўна, напрыклад, быў надрукаваны ейны пераклад кнігі […]

“Вандроўнік” — кніга пра Міколу Купрэева (чытаць pdf)

19 верасня спаўняецца 20 гадоў з дня смерці пісьменніка Міколы Купрэева. З гэтай нагоды Bellit.info выкладае ў адкрыты доступ кнігу “Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева”, у якую ўвайшлі ўспаміны, эсэ, прысвячэнні, вершы і проза пісьменніка. Кніга прысвечана памяці Міколы Купрэева (1937–2004), таленавітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. Праз […]