Tag: паэзія

Света Бень прэзентуе першую кнігу вершаў у Берліне

У паэткі, музыканткі, рэжысёркі Светы Бень выходзіць з друку першы зборнік паэзіі “Из ямки земляной”. Выпускае з друку кнігку выдавецтва кнігарні “Бабель” (Тэль-Авіў). З нагоды выхаду кнігі у Берліне абдудзецца некалькі сустрэчаў з аўтаркай. Першая прэзентацыя пройдзе 13 лютага ў прасторы PANDA platforma (Knaackstr. 97). Уваход: данэйшн ад 10 еўра. […]

110 гадоў з нараджэння Аркадзя Куляшова

6 лютага адзначаецца 110 гадоў з наражэння Аркадзя Куляшова, аўтара верша “Бывай”, які зробіцца класічнай беларускай песняй “Алеся”, дзякуючы таленту “Песняроў”. З гэтай нагоды “Літаратурны музей Петруся Броўкі” (вул. К. Маркса, 30) запрашае на мерапрыемства, прысвечанае паэту 8 лютага ў 18:00. Апроч таго, прапануем паглядзець (ці пераглядзець) лекцыю паэта і […]

Вершы ўнікальнай паэткі 20 ст. па-беларуску

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансуе на 17 лютага выхад выбраных вершаў нямецкамоўнай паэткі, габрэйкі Машы Калека (Mascha Kaléko) у перакладах Ігара Крэбса. Выданне будзе на дзвюх мовах: побач нямецкімі арыгіналамі — пераклады на беларускую мову.  У сярэдзіе 20 стагоддзя паэтычны голас Машы Калека быў адным з найгучнейшых нямецкіх антываенных і антыфашысцкіх […]

Макс Шчур гутарыць з паэтам Феліксам Аксёнцавым — відэа

Пісьменнік Макс Шчур пагутарыў з паэтам, аўтарам тэкстаў гуртоў ULIS і Krama Феліксам Аксёнцавым, які 25 студзеня адзначыў 60-гадовы юбілей. Фелікс Аксёнцаў расказвае пра тое, як трапіў у музычную і мастацкую тусоўку ў 80-я, пра свой шлях да эміграцыі ў Канаду ў 1996 годзе і пра тое, як ужо ў […]

У вёсцы пад Вільняй знайшлі магілу беларускага паэта

У літоўскай вёсцы Сужаны (Sužionys) на Віленшчыне знайшлі магілу беларускага паэта і фалькларыста нашаніўскага перыяду Старога Уласа. Пахаванне патрабуе аднаўлення, піша даследчык-архівіст Зміцер Юркевіч.  Зміцер Юркевіч тлумачыць, што праблема пошуку магілы Уладзіслава Сівіцкага (які пісаў пад псеўданімам Стары Улас) была абцяжарана зменамі краявіду (старыя дрэвы спрэс павыціналі). Але дапамгла мясцовая […]

Памёр паэт Міхаіл Ганчароў

У Менску 21 студзеня памёр паэт і бард Міхаіл Ганчароў, адзін з аўтараў “Мінскай школы”. Паэт і выдавец Дзмітры Строцаў, які паведаміў пра смерць Міхаіла Ганчарова, таксама апублікаваў адзін з ягоных апошніх вершаў. *Снова, видно, развезет к Рождеству.По карнизам барабанит капель.Снова Бог-отец младенцу-ХристуДля крещения готовит купель. Обнажились земляные валы.Черной сыростью […]

Выйшла кніга-білінгва паэта Фелікса Баторына

У выдавецтве hochroth Minsk навінка — кніга паэта Фелікса Баторына “Дзве мовы аднае душы”. Унікальнасць выдання ў тым, што гэта кніга-білінгва, дзе тэксты надрукаваныя па-беларуску і на ідышы. “…Кнігу Фелікса Баторына мы рыхтавалі больш за паўгода. Адмысловая цяжкасць была з вычыткай і карэктурай тэкстаў на ідышы”, — расказвае ў фэйсбуку […]

Новая паэтычная кніга Аксаны Данільчык

У выдавецтве Skaryna press выйшла новая кніга вершаў паэткі і перакладчыцы Аксаны Данільчык “Час знешняй адсутнасці”. Паэтычны зборнік можна набыць праз сайт выдавецтва ў папяровым і электронным варыянтах.  Кніга вершаў Аксаны Данільчык “Час знешняй адсутнасці” — гэта погляд у глыбіню сябе, існаванне на адлегласці ад прадвызначаных маршрутаў, рэфлексія над тым, […]

Папаўненне ў серыі кніг для іншай Беларусі

Пісьменнік і выдавец Зміцер Вішнёў анансаваў выхад навінкі ў межах серыі “33 кнігі для іншай Беларусі”. Гэта будзе “Слоўнік вайны” ўкраінскага паэта і перакладчыка Астапа Слівінскага, дзе аўтар перадае слова, дае голас іншым, запісвае сведчанні вайны і ператвараецца ва ўкладальніка адмысловага слоўніка. Як апавядаў раней Зміце Вішнёў праект “33 кнігі […]

Роберт Фрост — упершыню кнігай

У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшла з друку кніга выбранага аднаго з найвядомейшых амерыканскіх паэтаў Роберта Фроста. Па-беларуску вершы перастварыў паэт і перакладчык Ігар Кулікоў. Наклад кнігі Роберт Фрост “Выбраныя вершы” — 200 асобнікаў. Купіць можна на knihi.by.У кнізе ў храналагічным парадку прадстаўлены вершы з дзевяці асноўных зборнікаў паэта. ЗМЕСТ Раней на […]