Tag: проза

Закляты сіні дом — Марыя Лапо пра кнігу Алены Пятровіч

Крытык і літаратуразнаўца Марыя Лапо разважае, у чым наватарства дэбютнай кнігі Алены Пятровіч “Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска”, якая надоечы выйшла ў выдавецтве “Мяне Няма”. Алена Пятровіч — прадстаўніца таго пакалення, якое пры іншым, альтэрнатыўным сацыяльна-палітычным ладзе магло б заняць у Беларусі пазіцыі вядучых спецылістаў. Магчыма, Алена была б загадчыцай кафедры […]

Анлайн з аўтарам “Пентаквантара” з нагоды выхаду аўдыяверсіі рамана

У гонар выхаду аўдыяверсіі першай кнігі “Пентаквантара” ініцыятыва Audiobooks.by запрашае 7 сакавіка ў 15:00 па Варшаве (17:00 па Менску) на анлайн-сустрэчу, каб абмеркаваць раман разам з аўтарам Арцёмам Шуканавым і Аляксеем АйціБарада. Гаворка на сустрэчы пойдзе пра сусвет тэхнатрылеру, штучны інтэлект і тое, куды нас вядзе посткіберпанк.  Папяровая версія дэбютнага […]

Выходзіць новая кніга Тоні Лашдэн — перадзаказ

Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад новай кнігі прозы Тоні Лашдэн “На углу Незалежнасці”. Кнігу складаюць апавяданні, героі якіх — вашыя суседзі. Ці былыя суседзі. Нехта адседзеў, нехта эміграваў, нехта на дзяржслужбе. Але з імі адбываюцца невытлумачальныя рэчы — ці наадварот, зусім звычайныя, ды вось толькі сама рэальнасць тлумачэнню паддаецца з […]

Арлоў прэзентуе непадцэнзурнае выданне “Каласоў…” у Любліне

У суботу, 7 сакавіка, у Любліне адбудзецца прэзентацыя новага выдання кнігі “Каласы пад сярпом тваім” аўтарства класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Удзел бяруць выдавец, дырэктар Фонда “Камунікат” Яраслаў Іванюк і пісьменнік, папулярызатар гісторыі Уладзімір Арлоў.  Выдавец Яраслаў Іванюк раскажа гісторыю выдання, якім “Камунікат” завершыў святкаванне свайго 25-годдзя.  А Уладзімір Арлоў падзеліцца асабістымі згадкамі: як класік паўплываў на яго […]

У новым падкасце Дубавец, чытаючы “Апостраф”, разважае пра літаратуру па абодва бакі мяжы

У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі пасля прачытання свежага нумара альманаха “Апостраф”, які пабачыў свет у пачатку 2026 году. Ці адлюстроўвае гэты трансгранічны альманах, дзе гучаць галасы аўтараў з розных бакоў мяжы, намёкамі, кантэкстамі беларускую нервовасць, зацятасць у краіне і распаволенасць па-за ёй?  Выпуск можна […]

Выйшла новая кніга паэткі з Падляшша Жэні Мартынюк

У канцы 2025 году ў выдавецтве Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку пабачыла свет новая кніга Жэні Мартынюк “Князева Гара”, у якой і ў вершах, і ў прозе пераплятаецца асабістая памяць з гісторыяй месца. Жэня Мартынюк нарадзілася і вырасла ў вёсцы Зубава каля Бельска (Падляшша), што стала для яе крыніцай унутранага […]

Сёння — сустрэчы з Вежнавец і іншымі аўтаркамі “Пфляўмбаўм” у Вільні

Выдавецтва “Пфляўмбаўм” удзельнічае ў Міжнародным кніжным кірмашы LITEXPO, які гэтымі днямі праходзіць у Вільні. 26 лютага пройдзе дзве цікавыя сустрэчы аўтарак выдавецтва з чытачамі. 26 лютага ў 16:00 аўтарка “Па што ідзеш, воўча?” Ева Вежнавец (Святлана Курс) прэзентуе літоўскае выданне кнігі, а ў 17:00 адбудзецца аўтограф-сесія пісьменніцы на стэндзе “Пфляўмбаўм”. […]

У Кракаве пройдзе творчая сустрэча з Максімам Знакам

2 сакавіка ў Доме беларускай дыяспары Кракава “Прастора” (ul. Mikołajska 4/6, 2 паверх) адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і юрыстам Максімам Знакам. Максім Знак — адвакат, паэт, бард, аўтар кнігі «Зэкамерон». У 2020 годзе ён быў адвакатам Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, але ў верасні таго ж года быў […]

Лютаўскі нумар “Літаратурнай Беларусі” — пампуй і чытай

Выйшаў лютаўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У выпуску чытачы знойдуць прозу Таццяны Барысік і Адама Глобуса, паэзію Іны Снарскай і Анатоля Івашчанкі, эсэ Андрэя Федарэнкі, лісты Алеся Каско да Ніны Мацяш, навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа іншае. Прапануем азнаёміцца з поўным ЗМЕСТАМ выпуску: ФОРУМ: эсэ Андрэя ФЕДАРЭНКІ «Нацыя пісьменнікаў»ЗАПІСЫ: «Утульны порцік» Рычарда […]

Каханне, смерць, навука і канец Вялікага княства ў падкасце Сяргея Дубаўца пра Silva rerum IV

У чарговым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец завяршае развагі пра чацверты том гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. Ці развяжа апошні том усе таямніцы і інтрыгі, якіх назбіралася за папярэднія тры, як пісаць пра смерць, каханне, навуку, гомасэксуальнасць, надыход новай эпохі і канец таго самага Вялікага княства? […]