Tag: проза

У Варшаве адкрываецца кнігарня “Камунікату”

У Цэнтры Беларускай Салідарнасці з’яўляецца новая прастора беларускай кнігі — кнігарня, створаная ў партнёрстве з Фондам “Камунікат”, адным з ключавых незалежных выдавецкіх і культурных праектаў, якія займаюцца захаваннем і распаўсюдам беларускай літаратуры. Адкрыццё кнігарні пройдзе 29 красавіка ў 17:30. Гасцямі мерапрыемства будуць пісьменнік Уладзімір Арлоў, заснавальнік Фонду “Камунікат” Яраслаў Іванюк, […]

Журы назвала доўгі спіс намінантаў на Прэмію Багушэвіча

Журы прэміі імя Францішка Багушэвіча сфармавала доўгі спіс з твораў, выдадзеных у 2025 годзе і намінаваных на конкурс прэміі. У дванаццатку ўвайшлі як кнігі, так і медыйныя праекты — падкасты, блогі і даследаванні, што прапануюць новыя перспектывы для вывучэння гістарычнай спадчыны і пашырэння беларускай культуры. З 24 твораў, уключаных у […]

Новае выданне “Імёнаў Свабоды” Арлова — на кірмашы ў Беластоку

Свет пабачыла ўжо шостае, дапрацаванае выданне культавай кнігі вядомага пісьменніка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова “Імёны Свабоды”. Кнігу найбліжэйшым часам можна пабачыць і купіць на Кніжным кірмашы ў Беластоку з 17 па 19 красавіка. У кнігу ўвайшло 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасць беларускай зямлі. Гэта — своеасаблівая аўтарская […]

Фрагмент дэбютнага рамана Яны Гульцяевай — чытаць

Дэбютны раман Яны Гульцяевай “Linea lateralis”, навінку ад выдавецкай ініцыятывы “Сурма”, цяпер можна не толькі купіць на сайце Kamunikat.shop, але перад набыццём кожны можа азнаёміцца з фрагментам твора. Анатацыя: «Хвароба перадаецца праз мову адмаўлення: яна пераходзіць у наступнае пакаленне праз сакрэты, абвінавачванні і хлусню», — такую думку пачула б Міра Ждановіч на сустрэчы ДДА […]

Апавяданні Някляева выходзяць кнігамі на польскай і беларускай мовах

Выдавецтва Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку анансавала выхад навінкі аўтарства Уладзіміра Някляева — зборніка апавяданняў “Святая крыніца”. Выданне прымеркавана да 80-годдзя пісьменніка. Кніга будзе даступная ўжо 17 красавіка на Кніжным кірмашы ў Беластоку ў двух варыянтах: на беларускай і на польскай мовах. Кожнае апавяданне ў гэтым зборніку — гэта асобная гісторыя, але […]

Francois LOCHON / Contributor / Getty Images

Аповесць Сімоны дэ Бавуар выйдзе па-беларуску

Сёлета спаўняецца 40 гадоў з дня смерці Сімоны дэ Бавуар — філасафіні, якая змяніла ўяўленьне пра ролю жанчыны ў свеце. І толькі цяпер яе ключавыя тэксты пачынаюць выходзіць па-беларуску — разам з кнігай, што спрабуе асэнсаваць яе ўплыў у беларускім кантэксце, піша Уладзіслаў Гарбацкі на “Новым часе”. 9 красавіка — […]

Дубавец уступае ў дыялог з Бахарэвічам на палях “Папяровага голема” — падкаст

У чарговым выпуску адмысловага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе, чытаючы самую шчырую кнігу Альгерда Бахарэвіча “Папяровы голем”. Афарызмы, месца беларускага пісьменства і культуры на Захадзе, развагі на палях унутранага дыялогу Бахарэвіча з самім сабой. Выпуск можна слухаць на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Кніга пачынаецца з афарызмаў. І я згадваю, […]

22.04 — сустрэча з аўтарам Максімам Знакам у Варшаве

22 красавіка ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам і юрыстам Максімам Знакам. Максім Знак — адвакат, паэт, бард, аўтар кнігі літаратурных запісаў “Зэкамерон”, створанай у беларускай турме. У 2020 годзе ён быў адвакатам Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, але ў верасні […]

Дэбютны раман Яны Гульцяевай — новая кніга выдавецтва “Сурма”

У выдавецкай ініцыятывы “Сурма” — навінка: дэбютны раман Яны Гульцяевай “Linea lateralis”. Кніга выйшла ў межах супрацы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў з выдавецтвам Kamunikat. У 2024 годзе аўтарка была адзначаная дадатковым прызам Літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”, прымеркаванага да 100-годдзя Васіля Быкава. Рукапіс быў дапрацаваны, прайшоў прафесійную рэдактуру і нарэшце з’яўляецца друкам. […]

Неўзабаве выйдзе кніга эсэ журналісткі Алены Германовіч

Выдавецтва Gutenberg Publisher анасавала выхад зборніка эсэ журналісткі Алены Германовіч “Страшна і смешна”. Кніга мае выйсці 20 красавіка, але замовіць навінку можна проста цяпер праз сайт выдавецтва. “Калі вы спазналі ўсю жорсткасць і жахі жыцця і здолелі не закрычаць, схапіўшыся за галаву, а кпліва засмяяцца — вы Алена Германовіч. Яна […]