Аляксандр Лукашук выдаў кнігу з “радкамі і рыфмамі розных гадоў”

Выдавецтва Фонда “Камунікат” выпусціла з друку новую кнігу Аляксандра Лукашука з назваю “Незавершанасьць. Тонкая кніга”. Навінку найбліжэйшым часам можна пагартаць і купіць на Кніжным кірмашы ў Беластоку з 17 па 19 красавіка.

Згодна з апісаннем, кніга змяшчае “радкі і рыфмы розных гадоў, але аднаго жыцця, з якога выдалена ўсё, апроч слоў”.

Аўтар, вядомы сваёй журналісцкай дзейнасцю і кнігамі нон-фікшн, удзячны пэўным асобам-“іпастасям”:

Уладзімеру Арлову, які блукае па розных старонках гэтай кнігі як канчатак “-оў” у пошуках рыфмы;
Насце Кудасавай, якая прыслала адзін свой верш для першай публікацыі тут, а другі вярнула сюды з таго свету;
Уладзімеру Някляеву, які перафарбаваў мой [аўтараў] чорна-белы раманс у каляровы;
Ў, ад якога нават ШІ хаваецца ў б-бу.

Таксама кнігу можна замовіць праз сайт Kamunikat.shop.