Tag: анонс

Выходзіць “Дзённік” ананімнай аўтаркі пра жыццё ў Беларусі

Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад кнігі “Дзённік 2021–2022”, у якой ананімная аўтарка робіць стэнаграму пачуццяў і намагаецца жыць жыццё пасля 2020-га, але не можа гэтага (з)рабіць. Боль, любоў, надзея, трывожнасць, з’ехаць, застацца, сябры, адзінота, мары, (не)бяспека, кава на гаўбцы, грукат у дзверы… “Пакуль на волі, пакуль не затрымалі” Чытаць цяжка, […]

“Быкаўскія дні” пройдуць 19—22 чэрвеня ў музеі-дачы народнага пісьменніка

19 чэрвеня 2025 году спаўняецца 101 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Філіял “Музей-дача Васіля Быкава” запрашае наведнікаў узяць удзел у традыцыйнай акцыі “Быкаўскія дні”, якая пройдзе з 19 па 22 чэрвеня 2025 году. 19 чэрвеня:14:00 — 15:00 — Экскурсія па музеі15:15 — 17:00 — Сустрэча сяброў на пленэры, чаяванне, пытанні […]

Перадзамова на калядную гісторыю з Палесся ад Дзеда Янкеля

Выдавец Раман Цымбераў анансуе выхад новай кнігі Дзеда Янкеля (Ігара Гайкевіча) “Як паверыць у Раство, ці Цуд, што адбыўся на Палессі” і адкрывае папярэднюю замову праз сайт kniger.by. Апісанне кнігі з сацсетак выдавецтва: “Гісторыя разгортваецца на Палессі, дзесьці паміж Туравам і Лельчыцамі, акурат перад Калядамі, вакол сям’і селяніна Каржа, чый […]

Папярэдняя падпіска на біяграфію выбітнага біяхіміка Астроўскага

Выдавец Раман Цымбераў абвясціў папярэднюю падпіску на кнігу Святланы Воцінавай “Астроўскі. Сонечны круг”, у якой выкладзена біяграфія знанага беларускага біяхіміка, заснавальніка Інстытута біяхіміі Акадэміі навук Юрыя Астроўскага. Кніга напісана ў традыцыі гісторыка-біяграфічнага жанру. Для ўзнаўлення рэальнасці аўтарка карыстаецца не толькі архіўнымі звесткамі і газетнымі публікацыямі, дзённікавымі нататкамі і вуснымі ўспамінамі, […]

У Цімкавічах пройдзе свята, прысвечанае Кузьму Чорнаму

21 чэрвеня ў аграгарадку Цімкавічы Капыльскага раёну пройдзе чацвертае па ліку літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі”. Свята ладзіцца ў філіяле “Літаратурны музей Кузьмы Чорнага” і прысвечанае 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Час правядзення мерапрыемства: 16:00 – 20:00. У праграме – вялікая канцэртная праграма з удзелам ансамбля народнай песні “Баравічанка” і артыста […]

Выходзіць пятая кніга пра Ведзьмара — папярэдні заказ

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад пятай часткі сагі Анджэя Сапкоўскага пра Ведзьмара з назвай “Хрышчэнне агнём”. Да 17 чэрвеня можна замовіць кнігу са зніжкай, продажы пачнуцца 21 чэрвеня. Пераклад з польскай мовы на беларускую зрабіла лаўрэатка Прэміі Карласа Шэрмана Кацярына Маціеўская. Сага Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта — адзін з найвядомейшых узораў […]

Адкрытая перадзамова на новы пераклад “Хобіта”

Ініцыятары серыі “Кніжны рысь” абвесцілі папярэднюю замову на новы пераклад “Хобіта” Дж. Р. Толкіна і запрашаюць запоўніць адмысловую форму на сайце hobit.by, каб атрымаць кнігу па найбольш выгаднай цане. Пераклад кнігі на беларускую мову зрабіў Франц Корзун (у ягоным перакладчыцкім даробку “Паліяна” Элінор Х. Потэр і “Лісты Круцяля” Клайва Стэйплза […]

Славацкі раман пра Падляшша выходзіць па-беларуску — перадзаказ

Выдавецтва “Тэхналогія” адкрыла перадзамову на раман славацкай пісьменніцы Алены Сабухавай “Шаптухі” ў перакладзе на беларускую мову. Перастварыла твор па-беларуску Кацярына Квалеўская-Ахматава. Раман “Шаптухі” (Šeptuchy) пісьменніцы і сцэнарысткі Алены Сабухавай (Alena Sabuchová) выйшаў у 2019 годзе і атрымаў галоўную літаратурную прэмію Славаччыны ў галіне прозы — Anasoft litera. Анатацыя: “Таямнічы, чароўны свет […]

“Папяровы голем” Бахарэвіча ўвосень выйдзе па-нямецку

Берлінскае выдавецтва Edition Fototapeta анансавала свае выдавецкія планы на восень у межах серыі “Кнігі з усходняй Еўропы”. Сярод іншага чакаецца выхад кнігі Альгерда Бахарэвіча “Папяровы голем” і эсэ Тані Арцімовіч. Над перакладам кнігі Альгерда Бахарэвіча працуе Магдалена С. Фогт. “Летась у красавіку Магдалена пачала вучыць беларускую мову — з уласнае […]

Дар’я Трайдэн напісала раман пра адбудову дома — перадзаказ

Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад новай, адзінаццатай па ліку, кнігі — “Грибные места” Дар’і Трайдэн, якая расказвае пра тое, як гэта заставацца, калі ўсе з’язджаюць. Раман можна замовіць праз сайт выдавецтва, менавіта папярэднія заказы вызначаюць будучы поўны наклад кнігі, які мае з’явіцца ў канцы чэрвеня. “Гэты тэкст вырас з дзённікавых […]