Tag: анонс

Gutenberg анансуе серыю сучаснай беларускай прозы

Выдавецтва Gutenberg Publisher абвесціла пра запуск серыі “Акно ў прозу”. У межах серыі будуць перавыдавацца прыкметныя беларускія празаічныя творы апошняга часу, першыя выданні якіх даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. Проста цяпер можна перадзамовіць 5 кніг серыі. Серыю распачынае раман Уладзіміра Някляева “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”, манументальны твор пра […]

Блог Усяслава Чарадзея выйшаў аўдыякнігай

Выдавецтва Audiobooks.by выпусціла аўдыяверсію рамана-анекдота Паўла Касцюкевіча “Блог Усяслава Чарадзея”. Упершыню кніга выйшла ў 2013 годзе ў выдавецтве “Логвінаў”, цяпер жа рыхтуецца перавыданне на паперы ў Gutenberg Publisher.“ “Ведаем, вы гэтага чакалі! Так, гэта той самы Слава Ч. — цяпер ягоны блог можна паслухаць цалкам і без цэнзуры на любой […]

Андрэй Горват напісаў новую кнігу “Дом”

Пісьменнік Андрэй Горват напісаў і выдаў новую кнігу пра нараўлянскі палац, аднаўленнем якога ён займаўся пэўны час. Кніга найбліжэйшым часам мае з’явіцца ў Вільні, Беластоку, Варшаве, Гданьску і Познані. “Кніга пісалася ў розныя гады, пачынаючы з 2021-га. Некалькі разоў я перарываў працу над ёй, думаючы, што яшчэ не гатовы расказаць […]

Аўтар і перакладчык прэзентуюць чэскі раман па-беларуску ў Варшаве

Выходзіць з друку кніга чэскага аўтара Мілаша Урбана “Сямікасцелле. Гатычны раман з Прагі”. Пра гэта расказаў у сацсетках перакладчык Сяргей Сматрычэнка, які перастварыў кнігу на беларускай мове, а таксама анансаваў прэзентацыю рамана ў Варшаве. “Доўгіх 7 гадоў у мяне не выходзіла кніжных перакладаў. Я ўжо прызабыў тое адчуванне, калі трымаеш […]

Філіпенка едзе з раманам “Слон” у Польшчу, Літву і не толькі

Саша Філіпенка едзе ў тур па гарадах Еўрасаюза з новым антываенным раманам “Слон”. Беларускі пераклад кнігі выходзіць у Gutenberg Publisher і старт продажаў гэтага выдання пачнецца на Варшаўскім кніжным кірмашы 17 траўня. Расейскамоўнае выданне выходзіць у Рызе ў канцы траўня. Рыхтуецца пераклад на нямецкую мову. У Лондане прафесійны тэатр пачаў […]

Gutenberg анансуе прыгодніцкі раман для падлеткаў

Выдавецтва Gutenberg Publisher падзялілася навіной пра хуткі выхад з друку навінкі — кнігі “Вера — дачка флібусцьера” Валянціна Вяркеева. Прыгодніцкі раман з’явіцца 20 траўня, а пакуль можна перадзамовіць кнігу праз сайт выдавецтва. Вокладку для рамана намалявала Марыя Платонава. Анатацыя: “Што, як звычайную дзяўчынку зрабіць дачкой капітана піратаў, а пасля кінуць […]

Янушкевіч купіў правы на выданне двух важных твораў

Па-беларуску мае выйсці легендарны раман Гюнтэра Граса “Бляшаны барабан” і зусім свежы ды актуальны твор польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха “Нуль”, які пабачыў свет 26 лютага 2025 году. Пра набыццё правоў на гэтыя выданні паведаміла выдавецтва “Янушкевіч”.  Перамовы з праваўладальнікамі пра выданне Гюнтэра Граса доўжыліся амаль год. І вось цяпер перакладчык […]

Перадзамова на “Пашпарт вандроўніка па Беларусі”

Выдавецтва “Колоград” падрыхтавала да друку адметнае выданне — “Пашпарт вандроўніка па Беларусі”, які ўяўляе сабой асабісты турыстычны дакумент, у якім можна адзначаць кожнае месца, наведанае падчас падарожжаў па краіне.  Унутры “дакумента” — топ-65 унікальных лакацый:  замкі, сядзібы, храмы, прыродныя помнікі  і іншыя выбітныя мясціны. За кожнае наведанае месца ўладальнікі “пашпарту” атрымліваюць спецыяльны […]

У ЗША выходзіць кніга вершаў Дзмітрыя Строцава

У ЗША выходзіць двухмоўная ангельска-расейская кніга выбраных вершаў паэта і выдаўца Дзмітрыя Строцава з назвай “Война и мир / War and Peace”. “Я шчаслівы аўтар, я маю кнігі на дзесяці еўрапейскіх мовах. А вось на ангельскай да гэтага часу не было. І рэч не ў адсутнасці перакладаў на ангельскую — […]

Адкрытая перадзамова на новы раман Вішнёва

Выдавецтва Skaryna Press разам з ініцыятывай “33 кнігі для іншай Беларусі” падрыхтавала да публікацыі новы раман Змітра Вішнёва “Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер” і адкрыла перадзамову. “Раман быў дапісаны яшчэ летась у Берліне, але я працягваў займацца ягонай рэдактурай і сёлета. У ім я разрэзаў сябе не шкадуючы, […]