Tag: кнігі

Па-беларуску выйшла кніга ўкраінскага паэта Крыўцова

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга паэзіі ўкраінскага аўтара і ваяра Максыма “Далі” Крыўцова “Крык на тэрыконе” ў перакладзе на беларускую мову. Перастварыла вершы перакладчыца Воля Франко. Максым “Далі” Крыўцоў — адзін з галоўных галасоў сучаснай украінскай паэзіі, ён загінуў на фронце ў студзені 2024 году, абараняючы родную Украіну. Ілюстрацыю […]

Закляты сіні дом — Марыя Лапо пра кнігу Алены Пятровіч

Крытык і літаратуразнаўца Марыя Лапо разважае, у чым наватарства дэбютнай кнігі Алены Пятровіч “Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска”, якая надоечы выйшла ў выдавецтве “Мяне Няма”. Алена Пятровіч — прадстаўніца таго пакалення, якое пры іншым, альтэрнатыўным сацыяльна-палітычным ладзе магло б заняць у Беларусі пазіцыі вядучых спецылістаў. Магчыма, Алена была б загадчыцай кафедры […]

Арлоў прэзентуе непадцэнзурнае выданне “Каласоў…” у Любліне

У суботу, 7 сакавіка, у Любліне адбудзецца прэзентацыя новага выдання кнігі “Каласы пад сярпом тваім” аўтарства класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Удзел бяруць выдавец, дырэктар Фонда “Камунікат” Яраслаў Іванюк і пісьменнік, папулярызатар гісторыі Уладзімір Арлоў.  Выдавец Яраслаў Іванюк раскажа гісторыю выдання, якім “Камунікат” завершыў святкаванне свайго 25-годдзя.  А Уладзімір Арлоў падзеліцца асабістымі згадкамі: як класік паўплываў на яго […]

Выйшла новая кніга паэткі з Падляшша Жэні Мартынюк

У канцы 2025 году ў выдавецтве Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку пабачыла свет новая кніга Жэні Мартынюк “Князева Гара”, у якой і ў вершах, і ў прозе пераплятаецца асабістая памяць з гісторыяй месца. Жэня Мартынюк нарадзілася і вырасла ў вёсцы Зубава каля Бельска (Падляшша), што стала для яе крыніцай унутранага […]

Ганна Кандрацюк: Без любові нічога не створыш

Ганна Кандрацюк-Свярубская, беларуская пісьменніца, якая нарадзілася на Падляшшы, жыве ў Беластоку і працуе ў тыднёвіку “Ніва”, прэзентавала кнігу “Проста з любові” на Міжнародным фестывалі “Вершы на асфальце”. Радыё “Рацыя” пагутарыла са спадарыняй Ганнай падчас фэсту. РР: Вы нарадзіліся ў вёсцы Катлоўка на Падляшшы. Як Вашае паходжанне паўплывала на выбар прафесіі і тэмы, […]

Выйшла кніга артыкулаў і ўспамінаў пра Алеся Каско

У выдавецтве “Дыграф”, якое незадоўга да заўчаснай смерці паспеў заснаваць Раман Цымбераў, выйшла кніга “Недажын. Кніга пра Алеся Каско”. Уклаў кнігу мастак і паэт Лявон Валасюк. У кнігу ўвайшлі артыкулы, эсэ, успаміны, гутаркі і згадкі пра знакавага паэта Алеся Каско (1951—2017), а таксама ягоныя выбраныя вершы і лісты. Асабліва цікавымі […]

Пачынаецца новы сезон Прэміі Гедройця — прыём заявак

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць удзельнічаць у пятнаццатым сезоне прэміі імя Ежы Гедройця — узнагароды за найлепшую арыгінальную кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы. Хто можа намінаваць? Аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ, сябры журы іаргкамітэт. Што можна намінаваць? На прэмію прымаюцца […]

“Дайце клею, бо самлею, або Загадкі беларускіх фразеалагізмаў” — навінка

У выдавецтве “Тэхналогія” пабачыла свет кніга “Дайце клею, бо самлею, або Загадкі беларускіх фразеалагізмаў”, якая ёсць вынікам даследаванняў доктара філалагічных навук Міколы Даніловіча. У анатацыі гаворыцца, што чытачы дазнаюцца, што азначаюць народныя выразы вароты каўбасамі завязваць, прайсці Крым і Рым, што ў касцелі то ў пасцелі, усе козы ў золаце, багатыя […]

Фотарэпартаж з паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце”

13—15 лютага ў Варшаве прайшоў вялікі літаратурны форум — Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. На фэст з’ехаліся выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія дзяліліся плёнам сваёй працы за мінулы год. Глядзіце вялікі фотарэпартаж з падзеі ад Дар’і Роскач.

Праграма фестывалю “Вершы на асфальце”, які адкрываецца сёння ў Варшаве

Сёння ў Варшаве адкрываецца вялікі літаратурны форум, які ладзіцца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў. На Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова, які пройдзе з 13 па 15 лютага, з’едуцца выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год. […]