Tag: кнігі

Уладзімір Арлоў прадставіць новае выданне “Каласоў” у Лодзі

16 лютага ў Бібліятэцы Універсітэта ў Лодзі адбудзецца прэзентацыя кнігі “Каласы пад сярпом тваім” Караткевіча без цэнзуры. Кніга для кожнага беларуса”. У сустрэчы ўдзельнічаюць пісьменнік Уладзімір Арлоў і выдавец Яраслаў Іванюк. Ёсць кнігі, з’яўленне якіх не бывае выпадковым. Выданне рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» Фондам Kamunikat.org было даўно […]

Спадчына Ахроменкі, свежы раман Адама — новыя кнігі “Камуніката”

Фонд Kamunikat.org анансаваў выхад чарговых кніг. Першая з іх гэта зборнік прозы заўчасна памерлага Уладзіслава Ахроменкі — пісьменніка звязанага з Менскам, Чарнігавам а таксама з Беластокам. «Нясвіжская крыза, альбо вернуты рай» — гэта зборнік прозы Уладзіслава Ахроменкі вельмі розных жанраў і накірункаў. Чытач знойдзе тут яго славутую «Тэорыю змовы» — […]

Выйшла выбранае Насты Кудасавай у серыі “Паэты планеты”

Выдавецтва “Камунікат” выпусціла ў серыі “Паэты планеты” кнігу выбранага Насты Кудасавай “Лірыка”. У зборнік увайшло 100 вершаў — ад тэкстаў 2001 году да найноўшых твораў. Прэзентацыя новага выдання адбудзецца 15 лютага на паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце”. Наста Кудасава — адна з найвядомейшых паэтак сучаснай беларускай літаратуры. Яе творчасць спалучае вернасць класічнай форме […]

Манаграфія Масквіна пра эміграцыйныя часопісы выйшла па-беларуску

У выдавецтве Варшаўскага ўніверсітэта дбаннямі Кафедры Беларусістыкі ў канцы 2025 году выйшла з друку манаграфія літаратуразнаўцы, культуролага і даследчыка Андрэя Масквіна “Беларускія эміграцыйныя часопісы: «Пагоня», «Сакавік» і «Наперад!»”. Кніга прысвечана тром беларускім перыядычным выданням, якія выдаваліся беларусамі-эмігрантамі ў Германіі, Аўстрыі і Вялікабрытаніі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Выхад “Пагоні” ініцыяваў […]

У новым выдавецтве выйшаў зборнік Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

У новым беларускім выдавецтве “Дыграф” выйшла новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава з назвай “Каляндар на імгненне”. Кнігу ўжо можна набыць у Менску, а таксама замовіць з дастаўкай у Варшаву і Вільню. Як гаворыцца ў анатацыі, адметнасць зборніка — спалучэнне канкрэтнай “каляндарнай” вобразнасці і своеасаблівай пазачасавасці зместу, у якім на першым […]

Выйшла гістарычная кніга ў фантастычнай абалонцы

Выдавецтва “Тэхналогія” выпусціла з друку раман Андруся Пташэвіча “Вяртанне. 1648”. Кнігу можна замовіць на сайце выдавецтва tn.by ці набыць у краме выдавецтва па адрасе Ляўкова, 19 (Менск). З анатацыі: “Як жыць, калі не можаш памерці? Калі ў цябе стае смеласці, каб забіваць людзей, але не стае, каб іх любіць? Пакуль […]

Новы сезон прэміі за найлепшую паэтычную кнігу

Распачынаецца новы сезон Прэміі Арсенневай, якой штогод адзначаецца найлепшая паэтычная кніга. Арганізатары прэміі абвесцілі прыём заявак і запрашаюць да ўдзелу аўтараў і аўтарак паэтычных кніг, выдадзеных у 2025 годзе. Хто можа падаць заяўку?Права намінаваць кнігу маюць самі аўтары/аўтаркі, выдавецтвы, сябры журы, сябры аргкамітэта, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ. Умовы конкурсу: […]

Віктар Казько напісаў кнігу пра пасляваенных дзетдомаўцаў

Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новую кнігу Віктара Казько “Лёнькі, Ваські, Валодзькі”, якую склалі апавяданні пра лёс падлеткаў-дзетдомаўцаў, сталенне якіх прыпала на няпросты пасляваенны час. Некаторыя творы друкуюцца ўпершыню. “Гэтая кніга пісалася ўсё маё жыццё: як жылося, так пісалася, і наадварот. Стыхійна… Гэтыя апавяданні і прапаноўваю чытачу — упершыню пад адной вокладкай […]

Выйшла анталогія эсэ 18 сучасных беларускіх аўтарак

У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла з друку анталогія эсэ “Іду да вас, людзі”, прысвечаная тэме суседства. У кнізе сабраныя тэксты васямнаццаці аўтарак, якія жывуць як у Беларусі, такі за яе межамі. З прычыны бяспекі некаторыя аўтаркі публікуюцца пад псеўданімамі. “Пра што анталогія агулам? Пра тое, як мы пачуваемся сярод людзей іншых […]

Выйшлі трэцяя і чацвёртая часткі сагі “Silva Rerum”

Выдавецтва Vesna Books выпусціла з друку заключныя часткі гістарычнай тэтралогіі “Silva Rerum” Крысціны Сабаляўскайце. Пераклад з літоўскай мовы, як і першых дзвюх кніг, здзейсніў Сяргей Шупа. Кнігі ўжо можна купіць праз сайт Knihauka.com і ў кнігарні ў Варшаве, а таксама шукайце на Allegro. “Silva Rerum III” працягвае сагу пра род Нарвойшаў — […]