Выдавецтва “Лысы чэрап” у межах ініцыятывы “33 кнігі для іншай Беларусі” выпусціла трайны зборнік паэта Дзмітрыя Дзмітрыева “Codex. Imago. Index”. Гэта дыхтоўнае выданне ў цвёрдай вокладцы з ілюстрацыямі Андрэя Фядорчанкі. “Адзінаццаць гадоў таму, у гэты дзень — 6 верасня 2014 году — пасля сямейнага вечара ў коле нашых сяброў Мадлен […]
Tag: кнігі
Найлепшую кнігу прозы назавуць 15 лістапада ў Гданьску
Арганізатары прэміі імя Ежы Гедройца абвясцілі дату ўручэння галоўнай узнагароды за найлепшую празаічную беларускую кнігу. Падзея мае адбыцца 15 лістапада ў польскім горадзе Гданьск. Акрамя ўрачыстай цырымоніі, адбудуцца сустрэчы, дыскусіі ды іншыя мерапрыемствы, якія дазволяць паглыбіцца ў свет беларускай літаратуры. Калі: 15 лістапада 2025 году (субота)Дзе: Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск (plac Solidarności, […]
“Галерэю чалавечай думкі” папоўніў твор Фларыяна Бохвіца
У выдавецтве Рамана Цымберава, які пераняў эстафету па выданні філасофская кніжнай серыі “Галерэя чалавечай думкі”, выйшла праца “Асновы думак і пачуццяў маіх” філосафа беларускага паходжання Фларыяна Бохвіца. Фларыян Бохвіц, герба Радван (нарадзіўся 4 траўня 1799 году ў Міры, памёр 9 жніўня 1856 году ў Вошкаўцах, на Ляхавіччыне) — пісьменнік, філосаф […]
Выйшаў грунтоўны том з творамі Міколы Арахоўскага
У выдавецтве Рамана Цымберава ў серыі “Бібліятэчка пісьменніка” выйшаў том з творамі Міколы Арахоўскага (1950—1997) з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 75 гадоў. Кніга мае назву “Злавіць матылька” і ўключае п’есы, апавяданні, прыпавесці, артыкулы і лісты. Мікола Арахоўскі нарадзіўся ў Сяльцы Бярозаўскага раёна, скончыў менскую мастацкую вучэльню Глебава і Беларускі […]
Дубавец расказвае пра кнігу Усевалада Сцебуракі і тлумачыць, што цэніць у паэзіі
У аўтарскім падкасце “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец пасля прачытання зборніка Усевалада Сцебуракі “Беларускія зоркі” (2024) разбіраецца, якім паэтам ёсць аўтар. У кнізе паўстае паэт-маршалак, жыццялюб, чый празрысты і дакладны верш перадусім дзеліцца з чытачом эмоцыямі і дзівіць трапнымі сэнсамі. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Калі казаць […]
Выйшаў новы зборнік паэта Фелікса Аксёнцава
У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга паэта Фелікса Аксёнцава з назвай “2/3”, якую праілюстраваў Андрэй Дарохін. “Нас пазнаёміў Андрэй Дарохін у сярэдзіне 1980-х. Ужо на першай сустрэчы Філ [Фелікс Аксёнцаў] з захапленнем расказваў мне пра асаблівыя прынцыпы рок-паэзіі. У 1990 годзе ў мяне і ў Філа выйшлі першыя паэтычныя […]
Дзіцячая літаратура па-беларуску з’явілася ў музеі POLIN у Варшаве
У Музеі гісторыі польскіх габрэяў POLIN, які месціцца ў Варшаве, акрамя асноўнай экспазіцыі для наведнікаў працуе пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”, дзе можна бавіць час усёй сям’ёй. Цяпер у дзіцячай бібліятэцы праекту, які ўтрымлівае кнігі на польскай, украінскай, ангельскай мовах, з’явіліся і беларускія кнігі. Іх прадставіла для бібліятэкі музея […]
Выйшла кніга беларускай пісьменніцы з Новай Зеландыі Вольгі Касцюк
У выдавецтве Skaryna Press выйшаў дэбютны зборнік апавяданняў літаратаркі Вольгі Касцюк “Дубовые яблочкі”. Як адзначаюць выдаўцы, гэты шчыры і смелы праект асабістага летапісу, які пачынаецца па-расейску, а заканчваецца на беларускай мове і на роднай аўтарцы паляшуцкай гаворцы. “Героі апавяданняў гэтай кнігі не звязаны паміж сабой, але іх гісторыі паяднаны адзіным […]
Вялікая кніга пра беларускую кухню выйшла па-ангельску
Выдавецтва Grunwald Publishing выпусціла “Беларускую кулінарную кнігу” (“The Belarusian Cookbook”) Алеся Белага ў перакладзе на ангельскую мову. Гэта істотна перапрацаванае, пашыранае і абноўленае выданне працы, якая ўпершыню з’явілася па-ангельску ў 2009 годзе ў выдавецтве Hippocrene Books. “The Belarusian Cookbook” — гэта грунтоўнае выданне, якое ўключае каля 200 рэцэптаў і больш за […]
Выйшаў дэбютны раман Марыі Пархімчык “Эйфарыя”
У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшаў з друку дэбютны раман Марыі Пархімчык “Эйфарыя”. “Агонь-полымя-глюкі-іронія-сарказм!” — гэтак сцісла і эмацыйна выказваюцца выдаўцы пра кнігу. Анатацыя: На IT-востраў у цэнтры Еўропы прыязджаюць журналіст Пітэр Уордсварт і мастацкі кіраўнік танцавальнага калектыву Кацярына Фёдараўна. Ён збіраецца зрабіць яскравую гісторыю пра змрочную рэспубліку, яна — годна выступіць […]




