Арганізатары Прэміі Гедройця, якая выдаецца за найлепшую празаічную кнігу, абвясцілі поўны спіс намінантаў 2024 года. Пасля разгляду журы ў яго ўвайшло 14 пазіцый. «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» – Валянцін Акудовіч, выдавецтва «Логвінаў», 2023 «Пастэга» – Яўген Аснарэўскі, выдавецтва «Выдавецкія рашэнні», 2023 «Джа: Легенда аб забраным сэрцы» – Эліяш Барт, выдавецтва […]
Tag: кнігі
Новая кніжка для самых маленькіх пра веру ў сябе
У выдавецтве “Папуры” выйшла новая кніжка для дзяцей ад Святланы Рабавай. Кніга, галоўным героем якой стала лісянё, называецца “Вер ў сябе”. Праілюстравала кнігу мастачка Юлія Шчыгал. “Вер у сябе!” — фраза, якую Лісянё кажа самому сабе, але здаецца, быццам яе чуе ўвесь свет. І не проста чуе, але і адгукаецца, […]
Фестываль PRADMOVA абвясціў тэндар для выдаўцоў
Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, якая ў тым ліку ладзіць конкурс рукапісаў “Шуфлядка”, абвясціла тэндар на выданне рукапісаў-пераможцаў. Вынікі конкурсу падвялі ў ліпені і вось цяпер выдаўцам прапануецца разгледзець магчымасць выдання новых кніг, а зацікаўленых заклікаюць падаць заяўкі да 15 жніўня. Такім чынам, у на паперы мяркуецца выдаць рукапісы-пераможцы, што […]
Выходзіць дадрук першых трох частак “Ведзьмара”
Выдавецтва “Янушкевіч” паведаміла, што з 20 жніўня ў кнігарні “Кнігаўка” (як афлайн, так і на сайце) з’явіцца дадрук трох першых кніг Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта з Рывіі. А ўжо цяпер можна аформіць папярэдні заказ на ўсе чатыры часткі, якія перакладзеныя на гэты момант. “Гэтыя кнігі мы выдавалі яшчэ ў […]
Польскі гістарычны дэтэктыў для падлеткаў — па-беларуску
У выдавецтве Gutenberg выйшаў пераклад гістарычнага дэтэктыву для дзяцей і падлеткаў польскага аўтара Карнэля Макушынскага, які называецца “Д’ябал з сёмага класа”. Гэтая кніга займае годнае месца ў каноне польскай літаратуры і вывучаецца шасцікласнікамі ў межах школьнай праграмы. З анатацыі: Сямнаццацігадовы Адась Цісоўскі, якога сябры завуць Д’яблам за спрытны розум, — […]
Літсцэна на фэсце “Летуцень” у Кракаве (фотарэпартаж)
Каманда фестываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” ў межах калабарацыі з кракаўскім фэстам Пікнік LTCŃ правяла шэраг літаратурных мерапрыемстваў 26 і 27 ліпеня. Сярод іншага, сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі новых кніг, размовы і паэтычныя меладэкламацыі. У пятніцу 26 ліпеня ў Каракаве ў доме беларускай дыяспары “Прастора” прайшла музычна-паэтычная вечарына. Музыкі Эрык Арлоў-Шымкус, […]
Унікальнае выданне пра Алеся Разанава
У выдавецтве “Тэхналогія” выйшла ўнікальнае выданне пра вялікага беларускага паэта Алеся Разанава. Кніга ўспамінаў “Праз сябе — да Сусвету” — даніна памяці паэту, адкрывальніку новых даляглядаў у беларускай літаратуры. “Аўтары кнігі — а яны не толькі з Беларусі, але і з Польшчы, Германіі, Швейцарыі, Літвы, Расіі — дзеляцца сваімі ўспамінамі […]
Выйшла трэцяя кніга паэзіі Міхала Бараноўскага
У выдавецтве Tsymberau Publisher выйшла трэцяя паэтычная кніга Міхала Бараноўскага “Volumen.3”, у якую ўвайшлі вершы, напісаныя з 2020 па 2024 год. “Як і з папярэднімі зборнікамі, “Volumen.3″ з’явіўся ў прадчуванні цішыні, калі ведаеш, што ў бліжэйшай будучыні нічога новага не выйдзе і можна правесці рысу ды неяк рухацца далей. Ці […]
Анлайн-абмеркаванне творчасці Быкава разам з Хадановічам
Чытацкі клуб бібліятэкі беларускай кнігі ў Вільні “Чытальня” запрашае на анлайн-сустрэчу з абмеркаваннем твораў Васіля Быкава, якія варта пачытаць кожнаму. Сустрэча пройдзе з удзелам паэта і літаратуразнаўцы Андрэя Хадановіча. Арганізатары трансляцыі прапануюць пагутарыць пра частку даробку класіка, перадусім пра апавяданні ды прыпавесці, напісаныя Васілём Быкавым у апошнія гады жыцця. Што […]
“Мінскі дзённік” Цімафеевай з’явіцца па-нарвежску
Дакументальная проза Юлі Цімафеевай “Мінскі дзённік” неўзабаве мае выйсці ў перакладзе на нарвежскую мову. Гэта будзе сёмая мова, на якой пабачыць свет кніга. “Урыўкі з “Minsk Diary” яшчэ ў 2021-м друкаваліся ў нарвежскім перакладзе Крыстыяна Кельструпа (Christian Kjelstrup) у часопісе “Samtiden”, але поўная версія з’явіцца толькі зараз”, тлумачыць у фэйсбуку […]




