26 кастрычніка 2023 года канчаткова было ліквідавана выдавецтва “Кнігазбор”, якое займалася выпускам беларускай літаратуры больш як 25 гадоў. Пра гэта расказаў дырэктар “Кнігазбору” Генадзь Вінярскі. “Усё, і юрыдычна выдавецтва “Кнігазбор” няма. Эпоха Кнігазбору (17.03.1995 – 26.10.2023)”, – напісаў ён у фэйсбуку. 17 сакавіка 1995 года быў заснаваны Міжнародны Фонд “Беларускі кнігазбор”, галоўнай мэтай […]
Tag: кнігі
На выходных у Беластоку пройдзе апошняя частка фестывалю Pradmova-2023
28-га кастрычнік распачнецца апошняя ў гэтым сезоне афлайн частка фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. Гэтым разам у польскім горадзе Беласток. Арганізатары абяцаюць шмат цікавага ды карыснага, што мае натхніць на развагі, дыскусіі і пытанні. Багата кніг, сустрэч і знаёмстваў. З поўнай праграмай Беластоцкай часткі “Прадмовы” можна азнаёміцца на афіцыйным сайце фестывалю. […]
Падтрымайце выданне на паперы трэцяй кнігі пра ката Шпрота ад Ганны Янкуты
Рыхтуецца да друку папяровае выданне трэцяй часткі гісторыі пра прыгоды ката Шпрота і ягоных сяброў — “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік” аўтарства Ганны Янкуты. Гэтая кніга ўжо больш за 2 гады існуе ў аўдыёфармаце, але цяпер плануецца папяровая версія ў выдавецтве “Янушкевіч”. “Нашай камандзе патрэбная падтрымка для падрыхтоўкі макета, і […]
Выйшла манаграфія пра род армянскіх ткачоў, якія стварылі “слуцкія паясы”
Фонд развіцця і падтрымкі армяназнаўчых даследаванняў “АНІВ” разам з Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдаў манаграфію “Маджарскія: армянскі род у гісторыі Беларусі”. Кніга апавядае пра гісторыю роду армянскіх майстроў-ткачоў Маджарскіх, якія сталі стваральнікамі знакамітых “слуцкіх паясоў”. Праца над кнігай пачалася яшчэ ў 2018 годзе. Акрамя ўласна гісторыі роду Маджарскіх даследуецца гісторыя […]
Выйшла з друку новая кніга Валянціна Акудовіча
Выдавецтва “Логвінаў” надрукавала новую кнігу Валянціна Акудовіча “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”, якая пісалася эсэістам і філосафам некалькі гадоў. А фрагменты кнігі друкаваліся на старонках часопіса “Дзеяслоў”. Гэта ёмісты фаліянт амаль на 400 старонак. “Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых хто дабрахоць […]
Абвешчаны збор на кнігу пра Дракулу на беларускай мове
Гомелец Сяргей Козыраў ініцыяваў збор сродкаў на пераклад і выданне класікі гатычнага раману “Дракула” Брэма Стокера, які стаў асновай для стварэння цэлага шэрагу твораў культуры ў ХХ ст. “Варыянты перакладаў на рускую мову скарочаныя (скарочана амаль на 30% ад тэкста арыгінала). Да таго ж, яны зазналі цэнзуру. Наш пераклад поўны, […]
Беларускі стэнд на Франкфурцкім кірмашы —дыскусія, Вішнёў анансуе кнігу
18 кастрычніка на адным з самых буйных кніжных кірмашоў свету ў Франкфурце (Нямеччына) пачынае працу беларускі стэнд. Там можна будзе паглядзець кнігі і пазнаёміцца з дзейнасцю незалежных выдавецтваў: Januškevič Publishing, Gutenberg Publisher, Vesna Books, Skarynyčy, Skaryna Press, ARCHE, “Мяне няма”. Пройдзе некалькі мерапрыемтсваў з беларускімі гасцямі. Так 20 кастрычніка ў […]
Тры кніжныя навінкі для дзяцей
Беларускія выдавецтвы працягваюць радаваць чытачоў новымі кнігамі, гэтым разам для дзіцячымі. “Тэхналогія” выпускае вершаваную азбуку, Цымбераў — пераклад са шведскай пра вулкан, а “Папуры” — калядныя гісторыі з французскай. У выдавецтве “Тэхналогія” выходзіць новая кніга Андрэя Скурко “Хачу ўмець чытаць. Вершаваная азбука” з ілюстрацыямі Вольгі Зароўскай. З дапамогай дасціпных вершыкаў […]
Свежая паэзія Андрэя Хадановіча выйшла кнігай
У берлінскім выдавецтве Hochroth у адмысловай белрускай серыі, галоўным рэдактарам якой выступае паэт Дзмітрый Строцаў, выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча. “Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае, — тлумачыць у фэйсбуку сам аўтар. — Тэксты 2020-2023 гадоў, што пісаліся ў Менску, Варшаве, Краснагрудзе, Батумі, Вене, Кракаве, Гданьску”. Пачынаецца кніжка вершам […]
Пяць навінак ад выдавецтва”Янушкевіч”
Выдавецтва “Янушкевіч” расказала пра 5 новых кніг, якія выйшлі з друку ў верасні. Першымі навінкі змогуць патрымаць у руках наведнікі фестываля Pradmova ў Батумі (Грузія), які пройдзе 30.09 – 1.10. Продаж у інтэрнэт-кнігарні Knihauka і на Allegro.pl пачнецца з 3 кастрычніка. Такім чынам, нягледзячы на перашкоды і закрыццё выдавецтва “Янушкевіч” […]




