У выдавецтве “Полацкія лабірынты” выйшла з друку дапоўненае перавыданне кнігі палітвязня Максіма Знака. Акрамя ўласна “Зэкамерону” (шэрагу дакументальных апавяданняў) у кнігу ўвайшлі гутаркі і вершы аўтара. Першы наклад кнігі разышоўся хутка, таму выдаўцы вырашылі як перавыдаць. Старт продажаў пачнецца 25 траўня ў межах Варшаўскага кніжнага кірмашу на стэндзе незалежных беларускіх […]
Tag: навінкі
Ніякай магіі, апрача магіі моцы
Падлеткавыя мары, каханне падчас пратэстаў і пераадоленне траўмы. У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла аповесць “Соня, стой!” Сашы Гук, продажы якой пачнуцца на беларускім стэндзе Варшаўскага кніжнага кірмаша. Літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч прачытаў кнігу ў рукапісе і дзеліцца сваімі думкамі спецыяльна для “Будзьмы”. Пад літаратурай жанру young adult у Беларусі маркіруецца самая розная кніжная прадукцыя. Можна сказаць, што […]
Кнігу вершаў Ганны Янкуты выдалі па-дацку
Пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута падзялілася навіной у сацсетках пра выхад у дацкім выдавецтве Forlaget Silkefyret ейнай кнігі вершаў “Канстытуцыя” ў перакладзе на дацкую мову. Перакладчыцай зборніка стала Трынэ Сёндэргар (Trine Søndergaard). “Я страшэнна хвалююся, бо гэта першая мая кніга, якая выйшла ў перакладзе, і з нецярпеннем чакаю магчымасці патрымаць […]
Выдавецтва “Мяне Няма” анансуе тры навінкі — замовіць
Беларускае indie-выдавецтва “Мяне Няма” неўзабаве плануе выпусціць з друку тры новыя кнігі. Паэзія Сяргея Прылуцкага, папяровая версія прозы ад Тоні Лашдэн і перавыданне твора Уладзіміра Казлова. Кнігі ўжо друкуюцца. Новая кніга вершаў Сяргея Прылуцкага “Гіброіды” (замовіць) Сяргей Прылуцкі – панк-літаратар, віртуозны стыліст і хуліганісты выхаванец «обшчэства балотнага гламура». Пранізлівы лірык […]
“Соня, стой!” — перадзамова навінкі пра дзяўчыну-падлетка
Gutenberg Publisher анансуе выхад кнігі “Соня, стой!” беларускай аўтаркі Сашы Гук. Навінку пра дзяўчыну-падлетка, жыццё якой гэта вір з таленту, хваробы, кахання і навакольных падзей, ужо можна замовіць на сайце выдавецтва. Прэзентацыя кнігі мае адбыцца 25 траўня на кніжным кірмашы ў Варшаве. Анатацыя: Соні пятнаццаць. Яна заканчвае дзявяты клас. Навокал […]
Аляксандр Лукашук напісаў кнігу ўспамінаў
Аляксандр Лукашук, які ўзначальваў Беларускую службу “Радыё Свабода” з 1998 да 2023, выдае кнігу ўспамінаў з назвай “Там, дзе няма цемнаты” (цытата з песні гурта ULIS). Мемуары выходзяць з друку ў праскім выдавецтве Vesna. Урыўкі з кнігі можна пачытаць анлайн. Ва ўспамінах аўтар расказвае, як стваралася Свабода, што яна рабіла […]
На якія кнігі пішуць рэцэнзіі і водгукі на сайце bellit.store?
Колькі месяцаў таму пісьменнік Валер Гапееў ініцыяваў стварэнне літаратурнага сайта “Новыя беларускія кнігі”, на якім збіраюцца ўражанні крытыкаў, блогераў і простых чытачоў ад кніжных навінак. Bellit.info зазірнуў на пляцоўку, каб даведацца, на што апошнім часам адгукаюцца беларускія чытачы ўсіх гатункаў. Былы сын. Саша Філіпенка (нядаўна выйшла беларуская версія ў выдавецтве Gutenberg) […]
Выйшаў з друку зборнік апавяданняў Вінцэся Мудрова
У выдавецтве Цымберава выйшаў з друку новы зборнік апавяданняў полацкага пісьменніка Вінцэся Мудрова з назвай “Yesterday”. У кнігу ўвайшлі стракатыя — па форме і змесце — апавяданні, у якіх аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у мінулае і спрабуе зазірнуць у будучыню. Набыць можна ў інтэрнэт-краме kniger.by з перасылкай па усім свеце. […]
Казачныя гісторыі і зборнік прыказак для дзяцей
Свет пабачылі дзве новыя кнігі для дзяцей — казачныя гісторыі “Смоўжыкі, Гурман і насатая каманда” Наталлі Бучынскай і кніга беларускіх прыказак “Лёгка сказаць”, якую ўклала Паліна Грынчанка. “Лёгка сказаць” — гэта кніга з каляровымі малюнкамі ад выдавецтва “Тэхналогія”, у якой сабраныя беларускія народныя прыказкі і прымаўкі на тэмы прыроды, сям’і, […]
“БЯС КРАЙ” — новая кніга вершаў Ігара Кулікова
Выдавецтва hochroth Minsk працягвае радаваць чытачоў навінкамі. Гэтым разам з друку выйшаў зборнік вершаў паэта і перакладчыка Ігара Кулікова “БЯС КРАЙ”. У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя са жніўня 2020 па сакавік 2024 года, а таксама жменя ранейшых, але звязаных з рэштаю калі не падзейна, то змястоўна. Выдавец Дзмітры Строцаў дзякуе […]




