Tag: навінкі

Упершыню з’явіўся пераклад “Спеву пра Майго Сіда”

У выдавецтве Рамана Цымберава ўпершыню быў надрукаваны пераклад на беларускую мову гішпанскага гераічнага эпасу “Спеў пра Майго Сіда”. Над перастварэннем твору працаваў Якуб Лапатка (1944 – 2024), а пазней Лявон Баршчэўскі. Класічны твор гішпанскага гераічнага эпасу пад назвай “Спеў пра Майго Сіда” быў складзены невядомым аўтарам у ХІІ стагоддзі, але […]

У серыі hochroth Minsk — зборнік украінца Юрыя Іздрыка

Выдавец Дзмітрый Строцаў падзяліся ў сацсетках навіной пра паўпаўненне ў паэтычнай серыі ад hochroth Minsk. Выйшаў з друку зборнік украінскага паэта Юрыя Іздрыка, над перастварэннем якой па-беларуску працавалі Наталля Русецкая і Алесь Плотка. Зборнік Юрыя Іздрыка “Human Right” — гэта другая кніга перакладаў з украінскай і трэцяя кніжка ў серыі з […]

Навэла Бахарэвіча выйшла з друку па-шведску

У шведскім выдавецтве Ersatz выйшла з друку кніга Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі”, назва якой у перакладзе гучыць як “Segertorget”. Навінку анансавалі яшчэ ў студзені 2025 году. Пераклад твору здзейсніў колішні амбасадар Швецыі ў Беларусі — Стэфан Эрыксан. Анатацыя на сайце выдавецтва сярод іншага апісвае твор Альгерда Бахарэвіча, як псіхалагічны трылер, і […]

Выйшаў 5 выпуск альманаха “Мінская школа”

Паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў падзяліўся навіной пра выхад пятага выпуску альманаха паэзіі “Мінская школа”, у якім чытачы знойдуць не толькі арыгінальныя расейскамоўныя вершы беларускіх паэтаў, але і пераклады з беларускай і іншых моў. “І вось — пяты выпуск МШ (Мінскай Школы — рэд.). Важны, таму што гэта не проста […]

Алесь Сьнег выдаў дэбютны паэтычны зборнік

Выйшаў з друку дэбютны паэтычны зборнік Алеся Сьнега з назвай “Гэта не пра нас”. Кнігу склалі найлепшыя вершы напісаныя з 2012 году. Тэксты кнігі — нібы вывернутая схаваную скрыню з даўнімі паперкамі, у якіх апісаныя даты, падзеі, людзі. Зборнік упрыгожаны кветкавымі матывамі — як на вокладцы, так і ва ўсёй айдэнтыцы […]

Выйшла кніга выпускнікоў Школы маладога пісьменніка

У Беластоку выдавецкая ініцыятыва “Экапрэс” пры партнёрстве фонда “Камунікат” выпусціла зборнік “Пахне пераспелым яблыкам”. У выданне ўвайшлі творы, напісаныя навучэнцамі Школы маладога пісьменніка пры Міжнародным саюзе беларускіх пісьменнікаў. Прэзентацыя кнігі пройдзе 25 траўня ў Варшаве. Анатацыя:“Школа – нефармальны праект па літаратурнай адукацыі, які дзейнічае з 2012 году. Прапанаваныя для кнігі […]

Ігар Кулікоў прэзентуе новую кнігу вершаў

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў новы зборнік вершаваных твораў паэта і перакладчыка Ігара Кулікова з назвай “Нетутэйшая далечыня”. Гэта сёмая кніга Ігара Кулікова, у якой сабраны вершы, напісаныя ў 2021—2023 гадах, а таксама некаторыя пераклады з ангельскай мовы і санскрыту. Кнігу ўжо можна набыць праз сайт анлайн-кнігарні “Кнігаўка”. А ў найбліжэйшы […]

Выйшла дзіцячая навінка пра прыгоды карняплода

У выдавецтве Słowianka выйшла з друку новая кніга для дзяцей — “Прыгоды Бульбіка” аўтарства Марыны Корзун. Кнігу ўжо можна замовіць праз сайт выдавецтва. У анатацыі гаворыцца, што гэта кніга пра веру ў свае сілы, пра тое, што варта марыць і ісці да сваёй мэты. “Часамі бывае страшна, часамі падаецца ўсё складаным […]

Выйшла кніга вершаў Анемпадыстава — ёсць раней недрукаваныя

Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новую кнігу паэзіі Міхала Анемпадыстава “Каб быць бліжэй да зорак”, у якую ўвайшлі творы, якія раней не друкаваліся. Міхал Анемпадыстаў (1964 — 2018) — адна з найпрыкметнейшых постацяў беларускага мастацтва: плакатыст, дызайнер, фотамастак, аўтар шматлікіх паэтычных твораў. З 1990-х быў адным са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі. Быў […]

Твор Максіма Знака выдалі на дацкай мове

Кнігу беларускага аўтара і ганаровага сябра Дацкага ПЭНа Максіма Знака цяпер можна чытаць па-дацку. У выдавецтве Underskoven выйшаў яго твор “Зэкамерон” у перакладзе на дацкую мову Лотэ Янсен (Lotte Jansen), паведамляе Рэформ. Кніга, напісаная адвакатам і пісьменнікам Максімам Знакам у зняволенні, друкавалася на беларускай, ангельскай, шведскай, нямецкай і расейскай мовах. “Зэкамерон» — гэта 100 апавяданняў пра […]