Новае выданне “Імёнаў Свабоды” Арлова — на кірмашы ў Беластоку

Свет пабачыла ўжо шостае, дапрацаванае выданне культавай кнігі вядомага пісьменніка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова “Імёны Свабоды”. Кнігу найбліжэйшым часам можна пабачыць і купіць на Кніжным кірмашы ў Беластоку з 17 па 19 красавіка.

У кнігу ўвайшло 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасць беларускай зямлі. Гэта — своеасаблівая аўтарская энцыклапедыя любові да радзімы, свабоды і незалежнасці. У тым ліку дзясяткі аповедаў пра дзеячаў БНР, пачынаючы з тых, хто быў ля вытокаў дзяржавы. Гэта браты Іван і Антон ЛуцкевічыВацлаў ЛастоўскіЯзэп ВаронкаЯзэп ЛёсікПётра КрэчаўскіВасіль ЗахаркаМікола Абрамчык ды іншыя.